12-13 снежня ў Рыме прайшоў III Міжнародны чэмпіянат па шахматах сярод духавенства (III Clericus Chess 2014) .У спаборніцтве ўдзельнічалі 13 святароў: 6 палякаў, 4 італьянца, 2 харвата і 1 філіпінец.
Як паведамляе партал katolik.ru, пераможцам стаў італьянскі святар Джэнара Чикезе (Gennaro Cicchese). Другое месца дасталася паляку Войцеху Сола з Тарнаўскай дыяцэзіі.
Акрамя шахматнага турніру ў Рыме таксама прайшлі канферэнцыі «Шахматы ў школе: культурныя, выхаваўчыя і спартыўныя магчымасці садзейнічанню грамадскага развіцця і здароваму росту», а таксама «Шахматы і Царква».
