Гурт TALITHA KUM прэзентуе альбом

25 лютага музычны гурт Таlitha kum прэзентуе свой першы альбом пад назвай «У Імя Езуса».

Гурт прыналежыць да парафіі Св. Барбары ў Віцебску. Складаецца з студэнтаў і працуючай моладзі, якія праз спеў абуджаюць сэрцы людзей.

«TALITHA KUM – так кажа Езус мёртвай дзяўчынцы. Паводле нашага меркавання мёртвым можам лічыць таго, хто не мае сілы жыць. Таго, хто не радуецца, хто страціў жыццёвую актыўнасць, каго нясе плынь штодзённых спраў, звыклых поглядаў, бяздумных малітваў ды абрадаў. Значыць усіх, каго жыццё болей не перамяняецца.

Прыйдзі Дух Святы, каб наш альбом абудзіў Вас да жыцця, як Езус абудзіў словамі TALITHA KUM дачку Яіра». — a. Тамаш Міка ОР, духоўны апякун гурта.

Прэзентацыя альбома пройдзе ў фармаце канцэрта — 25 лютага 19:30 ў культурна-гістарычным комплексе «Залатое кола Віцебска». Уваход вольны. Пасля канцэрта можна будзе набыць дыск. Але ў хуткім часе можна будзе спампаваць спевы ў інтэрнэце.

для друку для друку