Гэта ВІДЭА паглядзелі 16 млн чалавек: манахіні класна праспявалі We will rock you

Знаходзячыся ў сталовай, іспанскія законніцы вырашылі спантанна выканаць вядомую песню.

Відэазапіс пра тое, як каталіцкія манахіні з Іспаніі спяваюць легендарную кампазіцыю We will rock you гурта Queen, узарваў Інтэрнэт. Знаходзячыся ў сталовай, сёстры вырашылі спантанна выканаць вядомую песню. Выйшла проста супер: рытмы энергічнай кампазіцыі падхапілі некалькі законніц і праспявалі ўзрушаюча. Гэта не дзіўна — яны служаць у хоры Дачок Святога Паўла.

Відэа выклала на сваёй старонцы ў Facebook адна з сясцёр, Fay Josephine Pele. Толькі на яе старонцы запіс паглядзелі 1,5 млн карыстальнікаў, ролік хутка разышоўся па іншых старонках і відэаплатформах, а на пабліку Music World менш чым за тыдзень набраў больш за 16 млн праглядаў.

A pre-celebration of the end of a blessed time with our sisters at the Provincial Chapter. #medianuns ilovemysisters! We celebrate big time Facebook.com/DSPChoir Pauline.org

Опубликовано Fay Josephine Pele Понедельник, 14 января 2019 г.

Гэта не першы выпадак, калі выкананне песень каталіцкімі манахінямі становіцца мега-папулярным. Напрыклад, узгадаем пра тое, як сястра Крысціна Скучыа выйграла конкурс “Голас Італіі”.

Katolik.life

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі