Гэты святар служыў ва ўшацкім касцёле з 1919 па 1926 год.
Гэта былі вельмі няпростыя часы: грамадзянская вайна, потым савецка-польская, калі ва Ушачах некалькі разоў мянялася ўлада, потым пераслед і арышт з боку чэкістаў.
Дваццаць пяць гадоў гэты святар правёў у турмах, лагерах і ссылках. Вера ў Бога і любоў да сваёй радзімы дапамаглі яму вытрымаць усе выпрабаванні.
Калі ён ужо быў вызвалены, то камуністыныя ўлады на дваццаць гадоў забаранілі яму адпраўляць святую Імшу ў касцёле. І толькі пяць апошніх гадоў жыцця Язэп Барадзюля меў магчымасць служыць у касцёле святога Альберта ў Рызе. Тут ён і памёр 23 верасня 1983 года, маючы дзевяноста гадоў.
Імя гэтага святара і патрыёта яшчэ мала вядомае ў Беларусі, але наша задача захаваць яго для нашчадкаў, бо гэты святар заслужыў на тое, каб пра яго не толькі памяталі, але каб яго іменем былі названы вуліцы ў гарадах і мястэчках, каб яму быў пастаўлены помнік ва Ушачах або Віцебску, дзе ён служыў Богу і людзям.
Больш падрабязна пра жыццё гэтага святара можна даведацца з гэтага відэа, а таксама ёсць магчымасць пачытаць яго ўспаміны.
Зміцер Лупач, тэкст
Леанід Юрык, відэа
