Прадстаўнік зборнай Францыі па футболе Антані Марсьяль не баіцца распавядаць свету пра сваю веру.
Пасля дзевяці гадоў, праведзеных у «Манчэстэр Юнайтэд», поўных узлётаў і падзенняў, 28-гадовы француз падзякаваў за сваю кар’еру падчас пілігрымкі ў Лурд і падзяліўся гэтым на сваёй старонцы ў Instagram.
У Лурдзе спартсмен маліўся на ружанцы на беразе ракі Гаве, наведаў санктуарый і ўдзельнічаў ў вялікай начной працэсіі.
«Дзякуй табе, Госпадзе, за ўсё», — напісаў ён пад сваім пастом, падзякаваўшы за сваё жыццё і футбольную кар’еру.
Бацька дваіх малых дзяцей, ён не баіцца паказаць сваю любоў да Хрыста. Напрыклад, на Вялікдзень ён размясціў у сацыяльных сетках малюнак з выявай прыгожага крыжа. Малады спартсмен даказвае, што Бог вышэй за славу і матчы.
pl.aleteia.org
пераклад Марыны Ткач
фота: Instagram