Filii Mariae: курс для студэнтаў і працуючай моладзі пройдзе ў Оршы

Айцы марыяне запрашаюць студэнтаў і працуючую моладзь на фармацыйны курс FM, які пройдзе ў Оршы з 28 лютага па 2 сакавіка.

Назва курса FM — Filii Mariae — перакладаецца з лацінскай мовы як «Дзеці Марыі». Менавіта ў духу дзіцячай любові і адкрытасці хочам імкнуцца да пазнання Бога праз Марыю і гісторыю яе жыцця. У ордэна айцоў марыянаў ёсць цудоўная малітва — каронка 10 евангельскіх цнотаў Найсвяцейшай Панны Марыі. Менавіта гэту малітву мы вырашылі ўзяць за аснову курса. Кожную сустрэчу разам будзем разважаць адну з цнотаў Марыі. Яны будуць і пра кожнага з нас, пра нашае штодзённае жыццё.

Запрашаем прыехаць у Оршу з 28 лютага (пачатак у 18.00) па 2 сакавіка (заканчэнне  ў 14.00) і разам паразважаць над значэннем і разуменнем «Марыя — самая цярплівая». Супольны адпачынак і шмат прыемных знаёмстваў прыкладаюцца!

Месца правядзення: Рэкалекцыйны дом у Оршы

Кантакты тэлефон: +37533 661-21-47 — а. Ілля Саўчанка МІС

Кошт удзелу — 55 руб

Рэгістрацыя па спасылцы>>

для друку для друку