Фільмы-пераможцы фестывалю “Магніфікат” можа ўбачыць кожная каталіцкая парафія Беларусі

magnificatУ любой каталіцкай парафіі Беларусі можна будзе паказаць фільмы-пераможцы кінафестывалю “Магніфікат”

Каб запрасіць у сваю парафію прадстаўнікоў фестывалю “Магніфікат”, святарам трэба пазваніць па ніжэй пададзеным нумары і абмеркаваць фільмы для прагляду ў парафіі.

Тэлефон для даведак: +375 29 616 23 65 спадар Юрый Гарулёў.

 

Спіс фільмаў для паказу:

2013_302-ug-maria-prean1. Марыя Прэан. Жыццё становіцца ўсё больш і больш лепшым

Дакументальны фільм
Германія, 2011, 52 хв.

У 60 гадоў Марыя Прэан перамяніла жыццё, з’ехала з Аўстрыі ва Уганду, краіну з двума мільёнамі сіротаў. Убачыўшы патрэбы, стварыла школы і прытулкі. Перашкоды былі вялікія, але моцная вера і адданасць дапамаглі ёй змяніць жыццё тысяч маладых угандыйцаў. Каб наблізіць Афрыку да Заходняга Свету, у адной школе арганізавала хор, а потым тры месяцы гастралявала па Еўропе з пятнаццаццю маленькімі спевакамі, і тыя атрымалі магчымасць дакрануцца да жыцця многіх людзей. Аптымістычны, вельмі цёплы фільм пра жанчыну, якая марыць пра немагчымае і верыць, што Бог зробіць усё каб яно сталася рэальным.

2014_pl-meter_nad_ziemia2. Метр над зямлёю

Дакументальны фільм
Польшча, 2012, 42 хв.

Матрос Сяргей быў калісьці 170 сантыметраў ростам, а зараз пазірае на зямлю з вышыні ў адзін метр. Калі рыхтаваў карабель да паходу, давялося працаваць стоячы ў снезе па пояс. Абмарозіўся, пачалася гангрэна, спатрэбілася ампутацыя, без ніякай анестэзіі і догляду. За дзесяць гадоў былі зроблены 29 аперацый. Сяргей жадаў аднаго: не перажыць наступную. Але здарыўся цуд, і зараз герой марыць пра стварэнне для людзей з абмежаванымі магчымасцямі спецыяльнага цэнтра — сапраўднага дому. І кажа ўсміхаючыся: “З вышыні ў адзін метр свет выглядае куды прыгажэй”.

2014_it-papa_francesco3. Папа Францішак. Чалавек, які змяняе свет

Дакументальны фільм
Вытворчасць: MSS Media Strategy Syndicate (collaboration TVP S.A.)
Польшча, 2013, 40 хв.

Незвычайны фільм пра незвычайнага Папу. Папа Францішак вабіць свет з першых жа дзён свайго пантыфікату. Сваім стылем жыцця і сваім прыкладам ён змяняе людзей і імідж Касцёла. Шмат хто ўжо лічыць яго другім святым Францішкам. Яго найпрыгажэйшая энцыкліка — тая, якую ён яшчэ не напісаў, якая выяўляе сябе праз яго дабрату, яго ўсмешку і жэст рукі, якую ён працягвае кожнаму.

2015-by-ave_maria4. Авэ Марыя

Тэлевізійная праграма
Вытворчасць: LW-workgroup
Беларусь, 2015, 4 хв.

Кліп на твор “Авэ Марыя” Джулія Каччыні ў выкананні Юліі Лебядзенка.

2015-pl-byc_koptem5. Быць коптам

Вытворчасць: Salesian Missionary Voluntary Service YOUTH FOR THE WORLD
Польшча, 2013, 25 хв.

З часу рэвалюцыі 2011 года,  Егіпет пераўтварыўся ў месца крывавага пераследу хрысціян-коптаў. Іх становішча яшчэ болей пагоршылася, калі ўладу захапілі “Браты-мусульмане”, якія абралі сабе дэвіз: “Смерць дзеля Алаха — нашае найвялікшае спадзяванне”. Рэпрэсіі дасягнулі апагею, палаюць касцёлы, гінуць людзі. А грамадская думка маўчыць… Фільм “Быць коптам” — першы з дакументальнай серыі “Выгнаныя і забытыя” — паказвае трагічнае становішча егіпецкіх коптаў пасля рэвалюцыі 2011 года. Здымкі адбываліся ў 2012-2013 гадах у Верхнім Егіпце, Александрыі і Каіры.

tn_vremena_20086. Ва ўсе дні

Дакументальны фільм
Студыя: “Беларусьфільм”
Беларусь, 2007, 39 хв.

Пра мастака-аматара Анатоля Кузняцова, які піша іконы па камяні.

2015-pl-to_byl_czlowiek7. Гэта быў чалавек

Дакументальны фільм
ытворчасць: Stowarzyszenie Parafiada
Польшча, 2010, 25 хв.

Парафіяды — спалучэнне веры, спорту і культуры — былі створаны Ордэнам піяраў па ініцыятыве айца Юзафа Ёнца SP, які загінуў у смаленскай авіякатастрофе (2010). Фільм, зроблены дзеля памяці пра гэтага чалавека, — гэта спроба аддзячыць яму за дар сяброўства, што існуе па-над дзяржаўнымі межамі.

2011-1-ru-dostuchatsa_do_nebes8. Дастукацца да нябёсаў

Тэлевізійная праграма
Вытворчасць: праграма “Прафесія: рэпарцёр”, канал НТВ
Расія, 2006, 22 хв.

Нават невылечна хворы чалавек, маленькі або дарослы, марыць пра нешта добрае, і калі мара спраўдзіцца, будзе шчаслівы, хоць бы на час.

2015-by-dva_andreja9. Два Андрэя

Дакументальны фільм
Вытворчасць: Студия во имя святого Иоанна Воина
Беларусь, 2015, 52 хв.

Два святары з двух краін, Расіі і Беларусі, ішлі да Бога на дзіва падобнымі шляхамі. Героі фільма — два протаіерэя: вядомы рускі паэт, клірык кастрамскога храма ў імя святога апостала і евангеліста Яна Багаслова айцец Андрэй Логвінаў і айцец Андрэй Лемяшонак, духоўнік мінскага Свята-Елізавецінскага жаночага кляштара.

2015-fr-omer-denis10. Дэні Амер, святар пад градам куль

Дакументальны фільм
Вытворчасць: CFRT
Францыя, 2014, 26 хв.

2 жніўня 1914 года. Францыя мабілізуе на вайну сваіх грамадзян, сярод іх — 25 000 святароў. 34-гадовы місіянер Дэні Амер накіраваны на службу ў палявы шпіталь. Пачынаецца доўгі, трагічны досвед, які кладзе свой непазбыўны адбітак і на Амеру, і шмат на кім яшчэ. Праз усю вайну Дэні занатоўвае здарэнні і сустрэчы, пераплятае жах поля бою і акопаў з манатоннасцю, ды нават і банальнасцю таго, што адбывалася на фронце, і падчас адпачынку ў тыле, куды трапіў пасля ранення. А праз сто гадоў 18 ваенных сшыткаў Дэні Амара пераўтварыліся ў гістарычны матэрыял — сведчанне пра акопнае жыццё і незаменную ролю капеланаў. Пра іх братэрства з франтавікамі, братэрства ў жыцці і смерці, дзе былі патрыятызм і вера, мужнасць і адчай, а часам нават абурэнне без ніводнага пробліску надзеі.

2015-cz-cyril_a_metodej11. Кірыл і Мяфодзій

Дакументальны фільм
Аўтар сцэнарыя: Атакар Шмідт
Рэжысёры: Атакар Шмідт, Яна Студнічкава
Вытворчасць: České televize
Чэхія,  2012, 52 хв.

Стваральнікі фільма на падставе гістарычных фактаў дэтальна паказваюць жыццё двух апосталаў, іх значэнне для славян і місійную дзейнасць. Не пакінуты па-за ўвагай і спадчына, уплыў і распаўсюджванне кірыла-мяфодзіеўскіх традыцый, якія адбыліся пасля смерці братоў.

2015-by-kroki_nad_vadoj12. Крокі над вадой

Дакументальны фільм
Вытворчасць: Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”
Беларусь, 2013, 26 хв.

Цяжкая траўма пазваночніка і пашкоджанне спіннога мозга не падавалі надзеі на выздараўленне. Але Анатоль выжыў і знайшоў сэнс існавання — пачаў маляваць карціны.

2013_308-pl-matka_2413. Маці па 24 гадзіны штодня

Вытворчасць: Janos Film Production
Польшча, 2012, 52 хв.

Фільм падобны на падарожжа ў людскія сэрцы, бо распавядае, як копія абраза Чорнай Маці Божай Чэнстахоўскай ужо 55 гадоў падарожнічае па Польшчы, наведвае вялікія гарады і маленькія вёсачкі, затрымліваецца ў сем’ях, дзе жадаюць, каб пабыла ў іх хаце 24 гадзіны. То сапраўды вялікая падзея ў жыцці героя фільма, бо да яго прыходзіць маці, духоўная і поўная ласкі, яна любіць і прабачае. Чорная Маці Божая пераўтвараецца ў сімвалічную фігуру Маці Польскай. У кантэксце веры і бязвер’я змяняюцца гісторыі героя, але галоўны матыў застаецца адзін — што значыць маці для жыцця чалавека. Структура фільма мазаічная, а розныя бакі характару героя выяўляюцца ў розныя часы года.

14. Святыя. Ахвяры Бутаўскага палігону

Дакументальны фільм
Вытворчасць: Тэлекампанія “Sky Production” па замове тэлеканала ТВ3.
Расія, 2010, 46 хв.

У гады сталінскага тэрору святароў забівалі шмат дзе, у тым ліку на Бутаўскім палігоне, непадалёк ад Масквы. Тут забойцы хавалі іх безыменнымі, у агульных магілах, і толькі праз шмат гадоў, дзякуючы намаганням энтузіястаў і родных, імёны 940 пакутнікаў за веру сталі вядомымі, а самі яны былі кананізаваныя.

2015-by-sny15. Сны

Дакументальны фільм
Вытворчасць: Аўтарскі фільм
Беларусь, 2014, 14 хв.

Адзінокі стары брыдзе па апусцелай вуліцы, дзе на самым пачатку засталася адзіная хата, яго хата. Тэлевізар, газеты, чатырохлапы руды сябар сабака па мянушцы Барс, абрыўкі ўспамінаў з перажытых гадоў — вось і ўсё, што ёсць у старога. Ды бярозавы гай каля хаты, што сам ён пасадзіў на ўспамін пра тых, каго ўжо няма. Радня забылася на яго, сябры недзе далёка. Але Мікалай не журыцца, а штодзень выдумляе для сябе які занятак, толькі б адысці ў думках ад самоты. Але шчаслівы Мікалай Аляксандравіч толькі ў снах.

2013_306-ru-chram16. Храм. Век слёз і любові

Дакументальны фільм
Вытворчасць: к/с Мария
Расія, 2012, 43 хв.

Фільм пра трагічнае мінулае і сённяшні дзень Архікатэдральнага касцёла Маці Божай у Маскве.

2014_by-pripiat17. Дачка Прыпяці

Дакументальны фільм
Рэжысёр: Ігар Бышнёў
Вытворчасць: Беларускі відэацэнтр
Беларусь, 2012, 52 хв.

Ля вялікай палескай ракі Прыпяць жыве пажылая жанчына. Шмат выпрабаванняў зведала, і жыццё няпростае, але яно для яе — самае галоўнае. Яго трэба абараняць, умацоўваць, асвятляць, напаўняць верай.

2015-es-saint_maximilian18. Святы Максіміліян Кольбэ

Дакументальны фільм
Вытворчасць: Siervos Hm Films
Іспанія, 2014, 30 хв.

Фільм пра святога святара Максіміліяна Марыя Кольбэ.

2015-es-edith_largo_festhome19. Па слядах Эдзіты Штайн

Дакументальны фільм
Вытворчасць: Juan Garcia del Santo
Іспанія, 2013, 35 хв.

Атэістка, філосаф і чалавек вялікіх кантрастаў, Эдзіта Штайн перамянілася і стала кармеліткай, містыкам і святой. Трапіўшы ў канцлагер Аўшвіц, сказала: “Зараз маем шанец паспытаць трохі, як можам жыць з сваёй унутранай сутнасці”. Там, сярод жаху, яна знайшла ў сабе энергію Бога, і ў гэтым самая сутнасць містыка.

2014_by-ustan_i_idzi20. Устань і ідзі

Дакументальны фільм
Вытворчасць: Студыя ЗАраЗ
Беларусь, 2012, 23 хв.

У 1943 годзе карнікі расстралялі і спалілі жывымі паўтары тысячы жыхароў вёскі Росіца на Віцебшчыне. Разам з вернікамі пакутніцкую смерць прынялі і ксяндзы Антоній Ляшчэвіч і Юры Кашыра. Да месца гібелі беларускіх святых католікі з Барысава кожны год здзяйсняюць пешае паломніцтва. Дакументальны відэафільм распавядае пра тое, што рухае гэтымі людзьмі і што для іх значыць Беларусь.

2014_pl-tango_z_papiezem21. Танга Папы

Дакументальны фільм
Польшча, 2014, 52 хв.

“Танга ўва мне”, — кажа Хорхе Марыё Бергольё, цяперашні Папа Францішак. А для сям’і Бергольё, як і для большасці аргенцінцаў, танга — гэта само жыццё. Сястра Папы Марыя Элена Бергольё, яго сябры з дзяцінства, простыя жыхары трушчобаў Буэнас-Айрэса па-свойму малююць вобраз Хорхе Бергольё. Расказваюць, як Хорхе змяніў іх жыццё, а сам Хорхе прыпамінае важныя падзеі з часоў дзяцінства, пераломныя рашэнні, што былі зроблены яшчэ ў юнацтве.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі