3 жніўня ў парафіі св. Казіміра ва Уселюбе адбудзецца фестываль-рэкалекцыі “Novafest”. Тэма сёлетняга фестывалю – новае жыццё, біблійны падмурак тэмы – словы з Евангелля “Аднавіце дух вашага розуму і апраніцеся ў новага чалавека” (пар. Эф 4, 24).
Спікеры будуць дапамагаць удзельнікам знайсці адказы на розныя пытанні, у тым ліку: “Што азначае “новае жыццё” для хрысціяніна?”, “Што значыць “адкінуць старога чалавека” і “апрануцца ў новага”?”, “Ці з’яўляюся я новым чалавекам або хачу быць ім?” Спікерамі будуць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, кс. Яўген Амасёнак, а. Яўген Голуб OFM Conv, кс. Віталій Цыбульскі.
Фестываль можна наведаць з дзецьмі. У гэтым годзе малодшых удзельнікаў чакаюць пляцоўкі для гульняў і розныя цікавыя заняткі.
Традыцыйна будзе працаваць “Казіміраўская пошта”, з дапамогай якой можна будзе парадаваць сваіх блізкіх малітоўным прывітаннем.
Праграма фестывалю:
- 10.00 – рэгістрацыя, спевы ў духу супольнасці “Taize”;
- 11.00 – святая Імша;
- 13.00 – канферэнцыя “Аднавіце дух вашага розуму і апраніцеся ў новага чалавека” (кс. Яўген Амасёнак);
- 14.00 – абед, асабісты час;
- 15.00 – малітва спевам каля алтара Маці Божай Новага Жыцця;
- 15.30 – канферэнцыя “З Марыяй да новага жыцця” (а. Яўген Голуб OFM Conv);
- 17.00 – сведчанні;
- 19.00 – Крыжовы шлях суцяшэння;
- 20.30 – адарацыя; малітва аздараўлення;
- 22.00 – благаслаўленне.
Для ўдзелу трэба зарэгістравацца па спасылцы.
або па тэлефоне: +375 29 124 07 39 Ірына (Telegram, Viber)
Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, аг. Уселюб, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл.
Арганізатары прапануюць перавозку ўдзельнікаў фестывалю па маршрутах Мінск – Уселюб – Мінск, Гродна – Уселюб – Гродна.
для друку