Электронную чашу для святой вады вырабілі ў Польшчы

sacromatic_01У Польшчы пачалі тэставаць электронную чашу для святой вады, паведамляе польскі штотыднёвік Gość Niedzielny. Прылада, вырабленае трыма энтузіястамі, называецца Sacramatic. Дзякуючы фотаэлементам, на рукі вернікаў падаецца толькі некалькі кропель вады. Вытворцы сцвярджаюць, што такім чынам абрад становіцца больш гігіенічным.

«Тэхніка ідзе наперад у кожнай вобласці. Мы вырашылі яе выкарыстоўваць і ў святыні. Цяпер не трэба мачыць пальцы ў вадзе, разам з сотняй іншых людзей», — тлумачыць Вернер Клімэк, адзін з вынаходнікаў. Паводле яго слоў, многія прызнаваліся, што, баючыся мікробаў і бактэрый, толькі робяць выгляд, што акунаюць руку ў святую ваду, перад тым як перахрысціцца пры ўваходзе ў касцёл.

Чашы з фотаэлементамі можна вырабіць з розных матэрыялаў. Больш за тое, вынаходнікі запэўніваюць, што кожная выдача вады рэгіструецца, і такім чынам можна складаць статыстычныя справаздачы, якія высылаюцца на мабільны тэлефон святара. У выніку можна даведацца колькі вернікаў, у які дзень і ў які час наведалі храм.635608010600421019

Пробашч парафіі святога Юрыя ў Прушкаве, дзе тэстуецца вынаходніцтва, сцвярджае, што «парафіяне ахвотна карыстаюцца навінкай».

635608010600265015

Паводле gaudete.ru

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі