Дзень засяроджання для дзяўчат (17+) пройдзе ў Адамавічах

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат на дзень засяроджання “Адкрыць нанова сэрца Бога праз старонкі Апакаліпсіса”, які адбудзецца 2 сакавіка ў Адамавічах.

“Час, які мінае, не толькі аб’яўляе нам Бога, але таксама вучыць нас давяраць Яму. А давер фарміруе ў нас цярплівасць. Хоць Бог вечны, не мае пачатку і канца, існуе па-за часам, аднак дасканала выкарыстоўвае гэты час для нашага збаўлення”, – так тлумачаць арганізатары тэму сустрэчы.

Узрост удзельніц – ад 17 гадоў.

Пачатак 2 сакавіка ў 9 гадзін, заканчэнне ў 19 гадзін. Ёсць магчымасць прыбыцця 1 сакавіка.

З сабой мець Біблію.

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 33 390 36 89 сястра Алетэя

Grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі