Дзеці з Місіі Добрага Самараніна, якая дзейнічае ў Мінску, запісалі беларускую версію гімна да Сусветнага Дня дзіцяці «Гэта мы», які пройдзе у Рыме 25–26 мая з удзелам Папы Францішка.
Дзеці Місіі падрыхтавалі запіс гімна ў сапраўднай студыі гуказапісу. Для іх гэта была сапраўдная прыгода, першы такі досвед, таму ўражанняў засталося шмат.
На сайце Місіі змешчаны аўдыёзапіс гімна, а таксама тэкст з акордамі.
Паводле samaranin.by
