Духоўную спадчыну Францішка Скарыны ўзгадалі ў Ротэрдаме і Падуі

Paduyanski universytetУ пятніцу, 6 лютага ў  Ротэрдаме і ў нядзелю, 8 лютага ў Падуі прайшла міжканфесійная кансультацыя “Colloqium fraternum”, у якой хрысціяне розных канфесій і традыцый – у тым ліку беларускія і румынскія грэка-католікі і італьянскія рыма-католікі — разважалі над духовай спадчынай Францішка Скарыны.

У гэтай кансультацыі удзельнічаў архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі.

Братэрская размова дазволіла нагадаць пра жывыя кантакты, якія ў час Рэнэсансу звязвалі беларускія землі ВКЛ з такімі цэнтрамі еўрапейскай рэнэсансавай культуры як Падуа ці Ротэрдам.

У кантэксце тых шырокіх кантактаў, асабліва ў сферы культуры, трэба асэнсаваць духовы подзвіг (рэдакцыйны і выдавецкі) Полацкага першадрукара: зрабіць Біблію базай духоўнага адраджэння.

Гатоўнасць уключыцца ў працэс асэнсавання духовай спадчыны Францішка Скарыны выказалі старшыня Аддзела па справах міжканфесійнага дыялогу падуанскай дыяцэзіяльнай курыі а. Джавані Вальтан і праф. Ларэнца Фэлін, сябра клуба выпускнікаў Падуанскага універсітэта, на якім вучыўся Францішак Скарына.

Падобную кансультацыю плануюць арганізаваць і ў Балоні.

Кансультацыя ў Падуі завяршылася словамі “Акафісту Імю Ісусаваму” – аўтарства Франішка Скарыны.

svjazep.org

для друку для друку