З папяльцовай серады, 18 лютага, дамінікане з Магілёва запрашаюць да супольнага чытання – слухання Пасланняў св. Паўла Апостала: Паслання да Рымлянаў і 1 і 2 Паслання да Карынцыянаў.
Кантакт са св. Паўлам, можа дапамагчы нам глыбей пражыць перыяд Вялікага посту, і такім чынам добра падрыхтавацца да Вялікага Тыдня і Змёртвыхпаўстання Пана.
Завяршэнне супольнага чытання і малітвы Словам плануецца 3 красавіка, у Вялікую Пятніцу.
Разам гэта 45 дзён, гэта значыць прачытаем 45 раздзелаў.
Парада: перад чытаннем Святога Пісання памаліцеся да Святога Духа. Пасля ўважлівага прачытання кожнага раздзела (двойчы, не спяшаючыся) варта спыніцца на словах, якія асабліва прыцягнулі нашу ўвагу. Чытанне каментарыяў і суаднясенне тэксту са сваім жыццём павінна завяршацца кароткай падзякай.
Будзем карыстацца з каментарыяў сучасных біблістаў (выдавецтва „Święty Paweł”), у перакладзе з польскай мовы, Наталлі Дарашкевіч.
Зацікаўленых запрашаем да супольнасці: свПавелВПост2026 на Viber і Telegram.
Кантакт а. Раман: +37529 291 92 11
Заахвочваю, каб мы ўзаемна за сябе маліліся і запрасілі блізкіх і знаёмых да супольнага слухання Слова Божага, якое жывое і дзейснае.
З благаслаўленнем і малітвай, а. Раман Шульц ОР.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!