З 4 па 6 лютага ў Оршы павінен быў прайсці «Эмаўс» — курс паглыблення ў Божае слова.
«Слова Тваё – светач для маёй нагі
і святло для маёй сцежкі». Пс 118(119)
Кожнаму з нас хацелася б мець такі светач, які б сваім святлом паказваў добры шлях, які б дапамог знайсці адказы на няпростыя пытанні, што часта ўзнікаюць у нашым жыцці. І Гасподзь пакінуў нам тое самае Святло, якое дапамагае прымаць правільныя рашэнні і ісці да Жыцця вечнага. Гэта Святло — Божае слова.
Запланаваны на пачатку лютага курс адменены, будзе перанесены на іншы тэрмін, аб якім стане вядома пазней.
для друку