Ужо чацвёрты год запар у Навагрудку пройдзе малітоўны кангрэс у абарону жыцця. Кангрэс, у першую чаргу, прысвечаны перапрашэнню за грахі супраць жыцця і сям’і: аборты, разводы, распусту, кантрацэпцыю і ЭКА. Гэтыя грахі св. Ян Павел II аднёс да цывілізацыі смерці і заклікаў нас да асаблівай малітвы і пакаяння: «неадкладна неабходна вялікая малітва за жыццё, якая ідзе праз увесь свет» (Св. Ян Павел II, Evangelium Vitae, 100).
Менавіта праз малітву і пакаянне мы можам спыніць узброеныя канфлікты і стыхійныя бедствы, на якія мы ўсе заслугоўваем з-за нашых грахоў і духоўнай абыякавасці. Наш Пан Езус Хрыстус сур’ёзна папярэджвае нас: «калі не пакаецеся, усе таксама загінеце. (Лк 13, 5)», а св. Ян Хрысціцель заахвоціў прынесці годны плод пакаяння (Мц 3, 8).
Цэнтральнай падзеяй кангрэса з’яўляецца пакутная пілігрымка з Навагрудка ва Уселюб. Удзельнікі ідуць пешшу 14 кіламетраў, несучы 52 белых крыжа ў знак 52 дзяцей, якія штодзень забіваюцца ў Беларусі праз аборты. Сёлета гэтая пілігрымка пройдзе ў суботу 16 лістапада. А ўвечары арцыбіскуп Юзаф Станеўскі пасля св. Імшы прачытае адмысловы акт перапрашэння за грахі супраць жыцця і сям’і.
Апошні дзень кангрэса традыцыйна прысвечаны сем’ям, якія дзеляцца сваім вопытам сямейнага жыцця і, асабліва, выхавання дзяцей.
Запісацца на кангрэс можна па тэлефоне +375298122276 (Viber, Whatsapp)
Праграма:
15 лістапада, пятніца
18.00 — Св. Імша ў інтэнцыі абаронцаў жыцця
19.15 — Крыжовы шлях у інтэнцыі перапрашэння за грахі супраць жыцця і сям’i (у касцёле)
20.00 — Вячэра
20.30 — Знаёмства ўдзельнікаў
22.00 — 8.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта ў iнтэнцыi перапрашэння за грaхi cупраць жыцця i сям’i (у капліцы)
16 лістапада, субота
8.00 — Сняданне
9.00 -13.30 Пiлiгрымка Навагрудак-Уселюб з белыми крыжамi ў iнтэнцыi перапрашэння за грахi супраць жыцця i сям’i (14 км). Aбед ва Ўселюбе
14.00 — Прывітанне і канферэнцыя «Мацярынскі уплыў» — кс. Віталій Цыбульскі
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці ў Санктуарыі Маці Божай Новага Жыцця.
Вяртанне ў Навагрудак на аўтобусе.
16.00 – «Прынесці годны плён пакаяння» — Уладзіслаў Валаховіч
16.30 — «Таямніца Святой Споведзі: як адкрыць яе нанова» — кс. Яўген Шымановіч
18.00 — Св. Iмша з урачыстым актам перапрашэння (Мiтрапалiт Мiнскa-Мaгiлёўскi арцыбiскуп Юзаф Станеўскi)
20.00 — Урачыстая вячэра, сведчанні абаронцаў жыцця.
17 лістапада, нядзеля
Cустрэча беларускiх каталiцкiх шматдзетных сямей (удзельнічаць могуць усе)
8.00 — Сняданне
9.00 — Ружанец у абарону жыцця (у касцёле)
10.00 — Св. Імша
11.30 — Перапынак на каву
12.00 — Круглы стол «Тэлефон і выхаванне. Асабісты вопыт» — Андрэй Місан, Раман Рамановач, Віталій Драздовіч.
14.00 — Абед
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.15 — «Выхаванне боязі Божай» – Наталля Недбайла, Уладзіслаў Валаховіч.
16.00 — «Псіхалогія, духоўнасць, споведзь» – Іван Пузанаў