Былы сатаніст пра малітву да Арханёла Міхала: «Яна наводзіць жах на дэманаў!»

«Я настойліва раю тым, хто пакутуе ад дэманічных нападаў, рэгулярна наведваць Імшу», — кажа кс. Стывен Расэці, амерыканскі святар, экзарцыст і дыпламаваны псіхолаг.

Экзарцыст кажа, што гэта можа быць вельмі цяжка, асабліва калі чалавек апантаны. Апантанасць — гэта быццам момант узаемапранікнення цела апантанага з дэманамі. Такім чынам, апантаныя часта адчуваюць сябе гэтак жа, як і дэманы, таму іх жыццё можа часам літаральна ператварацца ў пекла.

Напрыклад, пры кантакце з сакральным прадметам апантаныя часта кажуць, што адчуваюць страшны боль.  Кажуць, што халодная асвечаная вада “пячэ”, а калі глядзяць на крыж, вочы быццам «гараць». Пры сустрэчы са святаром або падчас наведвання храма яны адчуваюць моцную нянавісць.

«Я папрасіў чалавека, назавем яго «Дэвід», які раней належаў да сатанінскага культу, а цяпер пакутуе ад апантанасці, зрабіць усё магчымае, каб прыняць удзел у нядзельнай Імшы», — кажа Расэці. — Ён мужна стараецца, але атрымліваецца толькі раз на некалькі месяцаў. Ён сказаў, што не можа маліцца або адказваць на малітвы, як усе астатнія, калі бывае там».

«Для мяне катаванне знаходзіцца пасярод усіх гэтых абразоў і фігур», — кажа Дэвід. — Усе людзі і ксёндз моляцца так гучна, што мяне злуе. Калі чытаюць малітву да святога Арханёла Міхала, я чую, як крычаць дэманы. Гэта так жахліва, страшна і балюча».

Касцёльныя сакраманты натхняюць і ўзбагачаюць нас. Але ў іх ёсць яшчэ адна важная функцыя: яны адпужваюць дэманаў і дапамагаюць іх прагнаць. Асобнай увагі заслугоўвае каментар Дэвіда пра малітву да Арханёла Міхала: яна наводзіць жах на дэманаў, прычыняе ім моцны боль, яны крычаць у агоніі.

«Ведаючы гэта, я буду больш старанна выкарыстоўваць гэтую малітву ў будучых экзарцызмах», — адзначае экзарцыст.

Паводле churchpop.com
Пераклад Марыны Сінкевіч

Літанія і малітвы да святога арханёла Міхала>>

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі