Неўзабаве Апостальская Нунцыятура ў Мінску пачне працу ў новым будынку, паведаміў адказны за кантакты са СМІ Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько на сустрэчы з хрысціянскімі журналістамі 23 красавіка.
Першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску асвяціў у межах свайго візіту ў Беларусь Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін 13 сакавіка 2015 года.
Будаўніцтва Апостальскай Нунцыятуры ў цэнтры Мінска вялося па праекце архітэктара Паола Руджэра, паведамляе catholic.by
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!