Большасць французаў супраць выказанай уладамі падчас перамоваў з лідэрамі мусульманскіх рэлігійных арганізацыяй ідэі перадачы пустуючых каталіцкіх храмаў мусульманам для пераабсталявання іх у мячэці.
Згодна з вынікамі апытання, праведзенага медыя-холдынгам RTL Midi, 93% рэспандэнтаў адмоўна выказаліся пра ператварэнне цэркваў у мячэці, 5% дадзеную ініцыятыву падтрымлівае, яшчэ 1% не мае цвёрдай пазіцыі па гэтым пытанні, паведамляе christianophobie.fr.
15 чэрвеня французскі ўрад пачаў перамовы з мусульманскімі лідэрамі, падчас якіх імам Вялікай мячэці ў Парыжы Даліль Бубакер прапанаваў перадаць мусульманскім супольнасцям пустуючыя каталіцкія храмы, прызнаўшы адначасова, што пытанне з’яўляецца «далікатным».
Сёння ў Францыі налічваецца каля 40 тысяч каталіцкіх цэркваў і прыкладна 4 мільёны практыкуючых католікаў, а таксама 2 з паловай тысячы мячэцяў, яшчэ 300 мячэцяў ўзводзіцца, аднак, з-за росту мусульманскага насельніцтва, французам, якія вызнаюць іслам, неабходна, у агульнай складанасці, 5000 мячэцяў.
для друку