Бэтлеемскі агонь сустрэлі ў тракельскім санктуарыі

18 снежня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях сустракалі Бэтлеемскі агонь міру, які даставілі ў святыню скаўты з Гродна.

Распаўсюджванне Бэтлеемскага агню міру – штогадовая скаўцкая акцыя, прымеркаваная да Божага Нараджэння. Агонь запальваецца ў пячоры Нараджэння Хрыста ў Бэтлееме.

Папа Францішак прыняў Бэтлеемскі агонь з рук дванаццацігадовай дзяўчынкі Сары Носкі падчас агульнай аўдыенцыі ў Апостальскай Сталіцы ў сераду 14 снежня. “Гэта такі просты знак, але ён прыносіць радасць шматлікім людзям і павінен нагадваць нам кожны год, наколькі важны мір для ўсіх нас”, – сказала Сара.

Польскія скаўты перадаюць Бэтлеемскі агонь усходнім суседзям. Ліхтарыкі з гэтым агнём у нашых дамах будуць несці радасныя навіны і агульначалавечыя каштоўнасці братэрства і міру.

“Беражыце яго як самы каштоўны скарб і памнажайце яго, дзелячыся ім з іншымі”, – адзначыў, звяртаючыся да вернікаў, кусташ тракельскага санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі