Біскуп з Балівіі зладзіў біблійны конкурс у TikTok

Біскуп з Балівіі запрасіў сваіх падпісчыкаў у TikTok прыняць удзел у біблійным конкурсе, мэтай якога з’яўляецца Евангелізацыя праз сацыяльныя сеткі, якія, на яго думку, даступныя кожнаму.

«Мэта гэтай ініцыятывы заключаецца ў садзейнічанні чытанню Бібліі ў нашых супольнасцях,»- сказаў Майсес Рохас Кастра, дыякан і супрацоўнік пастырскага вікарыяту дыяцэзіі Эль-Альта.

Ён дадаў, што для маладых людзей гэта спосаб знаёмства са Святым Пісаннем, героямі і сітуацыямі.

«Ідэя заключаецца ў тым, каб зрабіць Біблію даступнай для ўсіх, каб яна стала часткай нашага жыцця», — падкрэсліў дыякан.

Конкурс падзелены на два этапы. У першым удзельнікі павінны зрабіць кароткае відэа на TikTok, у якім заахвочваюць чытаць Біблію.

На другім этапе знятыя відэа будуць ацэньвацца камандай. Будзе ўлічвацца колькасць рэакцый, якія знаходзяцца пад відэа.

Выбраныя і ўзнагароджаныя матэрыялы будуць адпраўленыя на афіцыйны сайт епархіі Эль-Альта.

Майсес Рохас Кастра патлумачыў, што «каманда, якая адказвае за ацэнку відэа, будзе ўлічваць матэрыялы, якія не змяшчаюць слоў, жэстаў або абразлівых дзеянняў у дачыненні да Касцёла».

«Мы хочам, каб гэта быў конкурс, у якім мы ўдзельнічаем як браты і які можа прывесці да лепшага стаўлення і разумення Святога Пісання. Уся гэтая ініцыятыва павінна праходзіць у атмасферы братэрства і павагі да Слова Божага», — падкрэсліў Майзес Рохас Кастра.

opoka.org.pl
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі