Біскуп Алег Буткевіч, які знаходзіцца ў Рыме ў рамках візіту Ad limina Apostolorum, наведаў сясцёр з манаскай кангрэгацыі Францішканак Сям’і Марыі, якія працуюць у ватыканскім педыятрычным шпіталі «Bambino Gesu».
У супольнасці жыве сястра Ірына Раманчук, якая паходзіць з Глыбоцкай зямлі. Ужо 11 гадоў яна працуе ў неўралагічным аддзяленні адной з лепшых у Еўропе дзіцячых клінік.
Таксама біскуп Алег сустрэўся з айцом Аляксандрам Івашчонкам, тэатынцам, які паходзіць з Глыбокага, але жыве і нясе святарскае служэнне ў Рыме.
А на самым пачатку візіта, 31 студзеня, Віцебскі іерарх наведаў беларускую рэдакцыю Ватыканскага радыё, дзе працуе кс. Аляксандр Амяльчэня, які нарадзіўся і адчуў пакліканне да святарства ў Браславе.
Фота са старонкі Ватыканскага радыё ў facebook
