Біблійны курс «Эмаўс» пройдзе ў кастрычніку

У Оршы з 8 па 10 кастрычніка 2021 года адбудзецца біблійны курс «Эмаўс». Ён адбываецца ўжо больш за тры гады, але тыя, хто ні разу яшчэ не быў на ім, могуць лёгка ўключыцца ў праграму.

Гэтым разам удзельнікі будуць разважаць над чарговымі раздзеламі Кнігі Зыходу (р. 20-40). Пажадана прачытаць іх для больш плённага ўдзелу ў курсе.

Адказныя за курс — доктар біблійнай тэалогіі Уладзіслаў Валаховіч і а. Ілля Саўчанка МІС.

Курс распачнецца 8 кастрычніка (пятніца) ў 18.00, а завершыцца 10 кастрычніка (нядзеля) ў 17.30.

Запіс на курс абавязковы да 6 кастрычніка па тэлефоне: +37533 661-21-47

а. Ілля Саўчанка МІС

для друку для друку