Біблійны курс «Эмаўс» адбудзецца ў Оршы

З 23 па 25 красавіка ў Оршы адбудзецца біблійны курс «Эмаўс», удзельнікі якога глыбей пазнаюць Божае слова. Біблійны курс «Эмаўс» — гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам.

Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак).

Пажадана, каб удзельнікі найперш прачыталі ў Старым Запавеце Кнігу Другазаконня.

Пачатак — нядзеля ў 18.00

Заканчэнне — аўторак у 17.30

Увага! Запіс абавязковы і працягваецца да 21 красавіка (пятніца).

Па ўсіх пытаннях запісу і ўдзелу звяртацца па тэлефоне на нумар: +375 (33) 661 21 47

Адрас: Орша, вул. Савецкая, 6.

Адказныя за курс: доктар біблійнай тэалогіі Уладзіслаў Валаховіч і ксёндз Ілля Саўчанка МІС.

Сatholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі