Беларус пачаў навіцыят рэдэмптарыстаў ва Украіне

redemptarystЯшчэ адзін беларус Алег Зубарэвіч з парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску пачаў духоўную падрыхтоўку для ўступу ў Кангрэгацыю рэдэмптарыстаў.

19 жніўня ў Гняздзічаве Львоўскай вобласці (Украіна) ён разам з яшчэ трыма братамі прыняў аблечыны і распачаў год навіцыяту ў Львоўскай правінцыі, паведамляе cssr.by.

Навіцыят з’яўляецца кананічным часам падрыхтоўкі юнакоў, падчас якога адбываецца знаёмства з духоўнасцю і місіяй Кангрэгацыі. Бр. Алег стаў чацвёртым рэдэмптарыстам візантыйскага абраду з Беларусі.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі