“Езус ішоў наперадзе іх”, — на гэтых словах з Евангелля св. Марка (10, 32) Папа Францішак сканцэнтраваў сваё казанне, прамоўленае 28 чэрвеня ў Ватыкане падчас звычайнага кансісторыя па ўзвядзенні ў кардынальскую годнасць пяці іерархаў. Пантыфік назваў гэтыя словы “фонам” да абраду. Езус рашуча ідзе ў бок Ерузалема. Ён дакладна ведае, што Яго там чакае. Але існуе адлегласць паміж сэрцам Езуса ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Намёт Малітоўнай Сустрэчы Моладзі і Музычнай Майстэрні з’явіцца ў Будславе
На сёлетніх урачыстасцях у Будславе сярод шматлікіх намётаў з’явіцца адзін новы — намёт МСМ і Музычнай Майстэрні. “Гэта якраз тое месца, дзе можна сустрэць даўніх знаёмых і добрых сяброў з усёй Беларусі, пагартаць альбомы з фотаздымкамі мінулых гадоў, успомніць поўныя малітвай і спевам івянецкія дзянёчкі і набыць што-небудзь на памяць”, — адзначаюць арганізатары. Гасцінныя францішкане і прысутныя аніматары з радасцю ...
Читать далее »Пытанне адносна крызісу веры
«Больш за год таму ў мяне пачаўся крызіс веры. Да гэтага моманту я была вельмі веруючым чалавекам — праведным католікам. Нават калі і здаралася нешта дрэннае ў жыцці, прымала гэта без асаблівых скаргаў, верыла, што Богу лепш вядома, што неабходна мне на дадзеным жыццёвым этапе. Паступова ўсё змянілася: я перастала радавацца жыццю, нічога не ладзілася. Я працягвала маліцца, старалася быць ...
Читать далее »У Шчучыне адбыўся парафіяльны адпуст
Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, 23 чэрвеня, у Шчучыне адбыўся парафіяльны адпуст. Эўхарыстыю ў гэты дзень узначаліў новапрэзбітэр Гродзенскай дыяцэзіі кс. Анджэй Ганчар, які некалькі месяцаў таму наведваў шчучынскую парафію яшчэ як дыякан з місійным казаннем. Гамілію пра заўсёды адкрытае для чалавека Сэрца Езуса прамовіў кс. Дзмітрый Папянюк. Гэты святар таксама добра вядомы мясцовым вернікам, дзякуючы душпастырскай практыцы ў Шчучыне ...
Читать далее »На «Беларусь 3» у прамым эфіры пакажуць начное набажэнства з Будслава
30 чэрвеня ў 23.30 у прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 3» пакажуць начное набажэнства і святую Імшу апоўначы з Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе. Пра гэта Catholic.by паведаміла дырэктар тэлеканала «Беларусь 3» Наталля Марынава. Сёлетнія ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання».
Читать далее »У вёсцы Мікалаева Шумілінскага раёна ўшанавалі памяць былых вязняў Беразвечча
На месцы пахавання адбылася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. У богаслужэнні прынялі ўдзел канцлер курыі кс. Віктар Місевіч, эканом дыяцэзіі кс. Вячаслаў Барок, лепельскі дэкан кс. Уладзімір Заянчкоўскі, афіцыял біскупскага суда а. Сяргей Мацюшонак OFMCap, пробашч парафіі ў Мікалаеве кс. Аляксандр Півавар. Прысутнічаў таксама праваслаўны святар з Беларускай аўтакефальнай царквы. Нагадаем, што 26 чэрвеня 1941 года ...
Читать далее »Святы Айцец адзначае 25-годдзе біскупскага пасвячэння
Тры словы: “устань”, “паглядзі”, “жыві надзеяй”, сталі для Францішка натхненнем для гаміліі, якую ён прамовіў 27 чэрвеня 2017 г. падчас урачыстай Эўхарыстыі ў Паўлінскай капліцы Апостальскага палацу. Яна была прымеркавана да 25-й гадавіны біскупскага пасвячэння Папы і прайшла пры ўдзеле кардыналаў, прысутных у гэты час у Рыме. У пачатку св. Імшы Святога Айца павіншаваў дэкан Калегіі кардыналаў, кардынал Анджэла Садана. ...
Читать далее »Навалукомль прывітаў новага пробашча
Ксёндз Мікалай Ліпскі пасля развітання з Лучаем адправіў першую святую Імшу ў сваёй новай парафіі ў Навалукомлі. Адбылося гэта ў нядзелю 25 чэрвеня. Новага пробашча парафіі прадставіў лепельскі дэкан ксёндз Уладзімір Заянчкоўскі. Ксёндз Мікалай паабяцаў вернікам, што будзе старацца служыць на новым месцы так, каб яшчэ больш адрадзіць духоўнае жыццё ў парафіі. Напрыканцы Імшы ксёндз Мікалай запрасіў вернікаў у аўтобусную ...
Читать далее »Парафіяльны адпуст адзначылі вернікі ў Крулеўшчыне
Фэст у гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста прайшоў у парафіі 23 чэрвеня. На свяце прысутнічаў брат пробашча парафіі кс. Юрыя Бараўнёва кс. Сяргей Бараўнёў, які і ўзначаліў святую Імшу. Адметнасцю ўрачыстасці стала тое, што свята наведаў амбасадар Польшчы Конрад Паўлік разам з маці. Яшчэ адной адметнасцю фэсту стаў прыезд каталіцкага гурта Laudans. Музыкі не толькі парадавалі ўдзельнікаў фэсту сваім выступам ...
Читать далее »Папа Францішак: у жыцці верніка заўсёды ёсць нейкае “выйдзі” і “пакінь”
26 чэрвеня Папа Францішак у апошні раз перад летнім перапынкам правёў у капліцы сваёй рэзідэнцыі св. Імшу з удзелам вернікаў. Ён адзначыў, што хрысціянін – гэта не той, хто давярае гараскопам і ідалам; гэта чалавек, верны Богу, які дазваляе весці сябе шляхам Божых нечаканасцяў. Пантыфік падкрэсліў, што хрысціянін не можа быць статычным, і прывёў прыклад Абрагама. Ён адзначыў, што асновай ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!