10 і 11 чэрвеня ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбыўся семінар па ахове дзяцей ад насілля. Семінар праводзілі Маргарыта Прахіна з грамадскага аб’яднання “Дзеці не для насілля” і Зігрыт Шпілдэнберк, прадстаўніца “Карытаса” дыяцэзіі Лінц з Аўстрыі. Удзельнікамі семінару сталі вернікі салезіянскіх парафій з Мінску, Смаргоні, Дзятлава і Бараўлян, якія ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Святы Пасад рыхтуе стратэгію душпастырства мігрантаў
Вызначэнне агульнай стратэгіі душпастырства мігрантаў і бежанцаў з’яўляецца галоўнай мэтай семінара, арганізаванага ватыканскай Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Форум праходзіць 12-13 чэрвеня за закрытымі дзвярыма ў Рыме. У ім прымаюць удзел біскупы і кіраўнікі камісій па душпастырстве мігрантаў і бежанцаў пры епіскапатах. Арганізатар сустрэчы – Секцыя па пытаннях мігрантаў і бежанцаў Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Семінар упісваецца ...
Читать далее »Некалькі поглядаў на Эўхарыстыю
Эўхарыстыя з’яўляецца багатым і складаным паняццем. Чалавек нязграбна набліжаецца да вялікай таямніцы веры, а яго пазнанне абмежавана пачуццямі. Мы – людзі эпохі інтэрнэту, заваявання космасу, прагрэсу ведаў і моцы тэхнікі – павінны пакорна прыняць яе і прасіць Бога аб дары веры, каб пазнаць вялікія справы Эўхарыстыі, якія перарастаюць нас саміх. Святая Камунія “Камунія” з лацінскай мовы перакладаецца як “з’яднанне” (чалавека ...
Читать далее »У Польшчы прайшоў паказ мод літургічнага адзення
У рамках SACROEXPO ў Кельцах (Польшча) адбыўся паказ мод арнатаў (літургічнага адзення для святароў), паведамляе партал Credo. SACROEXPO — найбуйнейшая ў Польшчы выстава будаўніцтва і абсталявання касцёлаў — доўжылася з 10 да 14 чэрвеня. Калекцыю літургічнага адзення стварыў кс. Марэк Вуйцік з нагоды 30-годдзя свайго святарства. Ён падкрэслівае, што гэта не проста экспанаты, а ў кожным з гэтых арнатаў была ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч і ксёндз Вячаслаў Барок адносна выказвання Святланы Алексіевіч
У часе жывога эфіру на расейскім тэлеканале «Дождь» беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч перасцерагла гледачоў на прыкладзе нашае краіны. «Вайна, якую распачала Расея на Данбасе, – на сумленні Расеі. Таму што гэткую вайну можна распачаць і ў Беларусі: дайце туды танкі і зброю – і там католікі будуць забіваць праваслаўных і каго-заўгодна», – заявіла пісьменніца. Менавіта гэтыя словы на радзіме нобэлеўскай ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч асвяціў касцёл Святога Антонія ў Віцебску
У свой час больш за дзесяць гадоў ён тут служыў у якасці пробашча парафіі. Урачыстасць распачалася з канцэрта класічнай музыкі ў выкананні скрыпічнага трыа ў складзе Аляксандры Савіных, Юліі Сабалеўскай і Марыі Кашкур. Па рэакцыі слухачоў было бачна, што класічная музыка людзям падабаецца, і яны гатовыя яе слухаць. Пасля канцэрта распачалася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег ...
Читать далее »Біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў парафіяльную ўрачыстасць у Глыбокім
11 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначыў урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Вернікі ў Глыбокім, дзе касцёл носіць такі тытул, святкавалі парафіяльны фэст. Свята распачалося з канцэрта ў межах праекта “Віцебскі арганны шлях”. Перад слухачамі выступілі Віктар Кісцень (арган) і Сяргей Махаў (флейта). 30 хвілін класічнай музыкі падрыхтавалі вернікаў да малітоўнай часткі святкавання – ўрачыстай св. Імшы. Упершыню глыбоцкую парафію наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай ...
Читать далее »Віцебскія дзеці з катэдральнай парафіі адпачылі ў Лепелі
Група з 22 дзяцей і 5 дарослых разам з пробашчам кс. Андрэем Аніскевічам і сястрой М. Крыст’янай Венгерскай з катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску прынялі ўдзел у маленькіх канікулах у «Кардон Доўгае» ў в. Слабодка (Лепельскі раён). Гэта быў падарунак на канікулы ад пробашча для парафіяльных дзяцей. Да паездкі рыхтаваліся загадзя: бацькі разам з сястрой Крыст’янай выпеклі смачнае пячэнне, ...
Читать далее »Выстава да 500-годдзя друку беларускай Бібліі адкрыецца ў Віцебску
У галерэі касцёла Святога Духа ў Віцебску 23 чэрвеня адкрыецца выстава «Горад Францыска Скарыны вачыма мастакоў». Гэта выстава па матывах пленэраў імя Яна Хруцкага, якая прысвечаная да 500-годдзя друку беларускай Бібліі. У галерыі будуць прадстаўлены карціны Віктара Жукава, Івана Іванова, Вячаслава Літвіна, Андрэя Міхайлава, Зміцер Мшара, Сяргея Чарціліна, Андрэя Піскуна, Аляксе Яўсеева. Пачатак у 17 гадзін. Адрас: г. Віцебск, вул. ...
Читать далее »Кардынал пра сапраўдных сяброў Святога Айца
Cапраўднымі сябрамі Папы Францішка з’яўляюцца не падхалімы, але тыя, хто супрацоўнічае з ім і з біскупамі для ўмацавання веры, сказаў кардынал Герхард Людвіг Мюлер. Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння перасцярог ад фальшывага “папізму”, заснаванага на марнай эклезіялогіі, што сам Францішак востра крытыкуе. “Гэта дзіўна, як некаторыя самыя вялікія праціўнікі Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI, што калісьці падрывалі асновы тэалогіі, цяпер звярнуліся ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!