Авторские архивы: catholic_admin

Каляднае віншаванне Біскупа Віцебскага Алега Буткевіча (+відэа)

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, Дарагія вернікі і ўсе людзі добрай волі! “Нова радасць стала, што яшчэ не бывала, над Бэтлеемам зорка ясна свету заззяла!” Менавіта так, як штосьці даўняе, але заўсёды новае, жывое і небывалае ўспрымае хрысціянскі свет праўду пра нараджэнне Божага Сына. Так, у гэты свет прыходзіць Бог. Прыходзіць, каб спадарожнічаць чалавеку: умацоўваць у выпрабаваннях, суцяшаць, даваць ...

Читать далее »

Апошняя раратняя святая Імша прайшла ў Лідзе

22 снежня ў парафіі Унебаузяцця НПМ у Лідзе скончыліся чарговыя рараты для дзяцей і моладзі. Рараты – гэта святая Імша, прысвечаная Найсвяцейшай Панне Марыі, якая сёлета для маленькіх парафіян праходзіла ў 7 гадзін раніцы па панядзелках, серадах і пятніцах. Негледзячы на ранні час, у касцёле збіралася вельмі шмат людзей рознага ўзросту. Таксама для хлопчыкаў і дзяўчынак прайшоў традыцыйны конкурс на лепшы ...

Читать далее »

“Эўхарыстыя ў жыцці верніка”: дыскусійная сустрэча адбылася ў Навагрудку

20 снежня пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася дыскусійная сустрэча вернікаў, прысвечаная разважанню на тэму “Эўхарыстыя ў жыцці верніка”. Ініцыятарам правядзення дыскусійнага стала выступіла рэдакцыя часопіса “Дыялог” на чале з братам Корнэлям Консэкам. У сустрэчы прыняло ўдзел 10 чалавек, якія дзяліліся сведчаннем, чым асабіста для іх з’яўляецца ўдзел у Эўхарыстыі і як яны перажываюць святую Імшу. Вядучы дыскусійнага ...

Читать далее »

У Навагрудку адбыўся творчы вечар, прымеркаваны да дня нараджэння Адама Міцкевіча

21 снежня ў будынку раённай бібліятэкі адбылася незвычайная сустрэча тых, хто захапляецца паэзіяй Адама Міцкевіча. Ініцыятарамі мерапрыемства былі ўдзельнікі аднаго з моўных кол, якія збіраюцца пры касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку – кола польскай мовы. Разам з кіраўніком польскамоўнага кола, Ядзвігай Лысай Сянкевіч, удзельнікі тэматычна падрыхтавалі залу, дзе гасцям мерапрыемства былі прадстаўлены розныя творы паэта. Музыка Шапэна і прэзентацыя ...

Читать далее »

Святы Пасад: паважаць паўсюдную каштоўнасць Іерусаліма

Апостальская Сталіца выказала падтрымку краінам, якія прыкладаюць намаганні на карысць недапушчэння новых хваляў насілля і клапоцяцца аб падтрымцы дыялогу і перамоў паміж ізраільцянамі і палестынцамі адносна мірнага працэсу і пытання Іерусаліма.  З адмысловай дэкларацыяй дэлегацыя Святога Пасаду пры ААН выступіла пасля прыняцця Генеральнай Асамблеяй рэзалюцыі з заклікам не прызнаваць Іерусалім сталіцай Дзяржавы Ізраіль. У падтрымку гэтага рашэння выказаліся 128 краін, ...

Читать далее »

Чаму каталікі святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня?

Думка пра святкаванне нараджэння Езуса Хрыста несумненна з’явілася пад уплывам грэка-рымскай культуры. На гэтым культурным абшары існаваў звычай святкавання нараджэння ўладароў і славутых людзей. Не павінна была быць фактычная дата іх нараджэння, часта яна была сімвалічнай. Калі ж гаворка ідзе пра Езуса Хрыста, то ўсе чатыры Евангеллі не падаюць такіх дадзеных, на падставе якіх можна было б устанавіць канкрэтную дату ...

Читать далее »

Дастукацца да Нябёсаў-7: у Баранавічах выступяць шэсць калектываў

VII фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе ў Баранавічах 10 лютага. У зале ДК «Тэкстыльшчыкаў» выступяць вядомыя маладым католікам беларускія музычныя калектывы «The Crossway», «Подых Духа», NG YOUTH, «Небасхіл», «Рыбы» і «OPEN». Арганізатар канцэрта ксёндз Павел Рудзьман распавёў, што навінка гэтага года — онлайн-трансляцыя сэйшна на Youtube-канале святара — Pavel Rudman. А сачыць за падрыхтоўкай да фестывалю можна будзе ...

Читать далее »

Пытанне святару: пакаянне каталічкі ў баптысцкай царкве

“Хвала Хрысту! Аднойчы мы з сяброўкай пайшлі на канцэрт да баптыстаў. Пасля канцэрту пастар сказаў, што той, хто хоча пакаяцца, хай выйдзе на сярэдзіну і зробіць гэта. Я чамусьці адчула тады такую патрэбу. А цяпер пасля пытання ў “Каталіцкім Весніку” пра шлюб з пяцідзясятнікам, у мяне сумненні: ці не быў гэта грэх? Зразумела, што пра пераход з Касцёла да баптыстаў ...

Читать далее »

“Я — яго вочы, а ён – мае ногі…”

Супрацоўнікі і валанцёры Віцебскага “Карытас” наведалі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у Варонах, што пад Віцебскам. Сустрэча адбылася з нагоды блізкіх калядных святаў. Кс. Андрэй Аніскевіч, дырэктар Віцебскага “Карытас” зазначыў: “Мы сістэматычна наведваем мясцовых пастаяльцаў. Сёння ідзём павіншаваць католікаў са Святам Божага Нараджэння.” Вернікаў каталіцкага веравызнання ў доме-інтэрнаце не шмат. Сярод іх Ядвіга Чарняўская і Раман Лінкевіч. Ядвіга родам з ...

Читать далее »