Авторские архивы: catholic_admin

Пытанне святару. Першая споведзь у 27 гадоў

«Я каталічка. Мне 27 гадоў. Я не замужам. Ні разу не была ў споведзі, таму хацелася б даведацца, як да яе правільна падрыхтавацца?» Крыстына На пытанне адказвае айцец Андрэй Сідаровіч МІС: – Па-першае, звярніцеся абавязкова да мясцовага святара з просьбай падрыхтаваць Вас да споведзі. Вельмі добра, што ў Вас нарадзілася ўнутраная патрэба пакаяння, але гэтага не дастаткова, каб паспавядацца добра. ...

Читать далее »

Ураджэнец Браслава прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў Польшчы

26 мая ў базыліцы Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Тшэбіні (Польшча) адбылося святарскае пасвячэнне пяці дыяканаў з ордэну сальватарыянаў. Сярод іх быў і браслаўчанін Яўген Жукоўскі. На гэтую ўрачыстую святую Імшу прыбыў пробашч Браслаўскай парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд SDS, а таксама бацькі, родныя і знаёмыя новапрэзбітэра. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Катавіцкай архідыяцэзіі Адам Вадарчык, які ўдзяліў дыяканам сакрамант святарства. ...

Читать далее »

Першая эмоцыя чалавека — страх

Сёння мы будзем размаўляць пра страх. Гэта эмоцыя першая з’яўляецца пры нараджэнні і застаецца з чалавекам усё жыццё. Страх бывае розных відаў і эвалюцыянуе з узростам дзіцяці. Але не будзем разбіраць усе падрабязнасці, проста адзначым, што першыя месяцы жыцця ў адзіноце дзіця адчувае эмоцыю па інтэнсіўнасці падобную да страху чалавека пры смяротнай небяспецы. Калі малое хоча есці, для яго яшчэ ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах: Бобр

Мы не маем сёння магчымасці запытацца ў Караля Рэчы Паспалітай і Вялікага Князя Літоўскага, чаму мястэчка Бобр не атрымала ў гербе менавіта бабра? Дарэчы, дастаткова распаўсюджаную ў гербах жывёлу… І чаму апекунамі гэтага паселішча былі абраныя два рыцары ў латах? Хто яны? За што змагаліся? Якія атрымалі перамогі? Калі рабіць высновы па выявах на гербе, то ўбачым, што дзве постаці, ...

Читать далее »

31 мая — урачыстасць Божага Цела

31 мая 2018 года Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Божага Цела. Адметнае гэта свята тым, што ў гэты дзень католікі рыхтуюць урачыстыя працэсіі да чатырох алтароў. Працэсіі называюцца эўхарыстычнымі таму, што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамант – Цела Хрыста. Слова “Эўхарыстыя” абазначае як саму святую Імшу, так і Цела і Кроў Хрыста. Узята яно з грэцкай мовы і абазначае падзяку. Як вядома, ...

Читать далее »

Гістарычны будынак касцёла ў Краснаярску ўлады адмовіліся вярнуць католікам

Горад не хоча пазбаўляцца арганнай залы і будаваць спецыялізаванае памяшканне. Кіраўнік агенцтва па кіраванню дзяржмаёмасцю падпісаў указ, у якім гаворыцца, што ў перадачы будынка касцёла ў расійскім Краснаярску мясцовай каталіцкай супольнасці адмоўлена. Парафіі Перамянення Пана не аддадуць былы храм, па той прычыне, што ён “не з’яўляецца маёмасцю рэлігійнага прызначэння”. З прыходам савецкай улады касцёл адабралі ў вернікаў і зрабілі ў ...

Читать далее »

Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна падрыхтоўкі да святарства

25 мая ўвайшоў у сілу Дэкрэт Кангрэгацыі па справах Духавенства, які рэгламентуе парадак падрыхтоўкі да святарскага служэння ў Касцёле на Беларусі і функцыянаванне семінарый. ПАВЕДАМЛЕННЕ КАНФЕРЭНЦЫІ КАТАЛІЦКІХ БІСКУПАЎ У БЕЛАРУСІ Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі паведамляе, што 15 мая 2018 года Кангрэгацыя па справах Духавенства, кіруючыся распрацаванай Святым Пасадам праграмай падрыхтоўкі святароў Ratio fundamentalis institutionis sacerdotalis прыняла рашэнне адносна падрыхтоўкі ...

Читать далее »

Апублікаваны расклад папскіх цэлебрацый на лета

Святая Імша і эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якія ўзначаліць папа Францішак, сёлета адбудуцца 3 чэрвеня 2018 года ў Осціі. У Ватыкане 29 мая 2017 года  быў апублікаваны расклад літургічных цэлебрацый з удзелам Святога Айца на летнія месяцы. Літургія на плошчы перад парафіяльным касцёлам распачнецца ў 18.00. Затым вуліцамі горада пройдзе працэсія Божага Цела, якая ...

Читать далее »

Сястра Нунэ Цітаян прэзентавала для катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі падручнік і сшытак для дзяцей першага году падрыхтоўкі да І Камуніі

28 мая ў Глыбокім прайшла сустрэча катэхетаў, падчас якой былі прадстаўлены падручнік і сшытак «Бог любіць мяне» — для вучняў, якія першы год рыхтуюцца да сакраманту пакаяння і Эўхарыстыі. Прэзентацыю дыдактычных матэрыялаў правяла іх аўтар с. Нунэ Цітаян. На спатканне з’ехаліся выкладчыкі катэхезы з розных парафій нашай дыяцэзіі. Прыбыў таксама і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. “У руках маем новы экзэмпляр ...

Читать далее »

Катэхетычны год у Шчучыне скончыўся святой Імшой

27 мая ўсе навучэнцы разам са сваімі бацькамі сабраліся на так званай “касцельнай лінейцы”, або на святой Імшы. Сабраліся, каб падзякаваць Богу за заканчэнне 2017/18 навучальнага года і чарговага года катэхізацыі. Асабліва важнай гэта падзея стала для вучняў выпускных класаў, якія напрыканцы Эўхарыстыі выказалі падзяку Богу за магчымасць развіваць сваю веру ў класах рэлігіі ў парафіі. Падзяку ад выпускнікоў атрымалі ...

Читать далее »