Авторские архивы: catholic_admin

Даследаванні Плашчаніцы не ўплываюць на яе духоўнае значэнне

Турынская плашчаніца не з’яўляецца прадметам веры, аднак яна дапамагае зразумець, якія пакуты зведаў Езус дзеля збаўлення, адзначыў папскі кусташ. Так іерарх адрэагаваў на публікацыю ў “Journal of forensic sciences”. Незалежна ад вынікаў даследаванняў “ніхто не можа адмаўляць відавочнасць таго факту, што сузіранне Плашчаніцы падобна прачытанню старонак Евангелля, якія распавядаюць аб пакуце і смерці Сына Божага на Крыжы. Такім чынам, Турынская ...

Читать далее »

Пантыфіку прапануюць “экалагічна” дапоўніць кананічнае права

Норму, якая б зацвярджала “сур’ёзную адказнасць” хрысціяніна за ахову навакольнага асяроддзя, прапануе дадаць у Кодэкс кананічнага права кардынал Франчэска Кокапальмерыа. “Новы канон гучаў бы прыблізна так: кожны хрысціянін, памятаючы, што сусвет – гэта агульны дом, мае сур’ёзны абавязак не толькі не разбураць, але звычайнымі паводзінамі і дзякуючы адмысловым ініцыятывам паляпшаць стан навакольнага асяроддзя, у якім кожная асоба паклікана жыць”, – ...

Читать далее »

Праграма ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў

Браслаў, 17 – 18 жніўня 2018 г. “Марыя — Валадарка маладых сэрцаў” 17 жніўня, пятніца: 15.00 – 17.00 – сустрэча і прывітанне пілігрымаў; 18.00 – святая Імша для пілігрымаў з удзяленнем  Сакраманту Бежмавання (цэлебруе дапаможны біскуп  Мінска-Магілёўскай архідыяцэзій Юрый Касабуцкі); 19.30 – канцэрт арганнай музыкі; 20.30 – адарацыйнае набажэнства з канферэнцыяй (вядзе кс. Аляксандр Жарнасек MIC); 22.30 – набажэнства (вернікі ...

Читать далее »

Урачыстасць Маці Божай у Гудагаі: духоўная і рэальная прысутнасць святога Яна Паўла ІІ

15 ліпеня Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр упершыню наведаў санктуарый у Гудагаі, дзе ўзяў удзел ва ўрачыстасці Маці Божай з гары Кармэль, падчас якой адбылося ўнясенне ў святыню рэліквій святога Яна Паўла ІІ. Менавіта гэты святы Папа як пастыр паўсюднага Касцёла 15 гадоў таму асвяціў кароны, якімі ў 2007 годзе кардынал Казімір Свёнтэк каранаваў цудатворны абраз Багародзіцы ў ...

Читать далее »

Стаў вядомы лёс яшчэ аднаго расстралянага бальшавікамі святара

Грамадская ініцыятыва “Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы” высветліла лёс ксяндза Адольфа Кашыца, які загінуў падчас вялікага бальшавіцкага тэрору. Адольф нарадзіўся ў сям’і Каэтана Кашыца ў 1888 года ў вёсцы Казяны тагачаснай Віленскай губерні, непадалёк ад Ашмянаў. Скончыў духоўную семінарыю ў Жытоміры і ў 1914 годзе атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. З 1917 года быў адміністратарам парафіі ў вёсцы Клявань у Ровенскім дэканаце, а ...

Читать далее »

У Пагошчы асвечаны касцёл

Урачыстасць адбылася ў нядзелю 15 ліпеня падчас візітацыі біскупа Алега Буткевіча ў парафію Божай Міласэрнасці ў Пагошчы. Спачатку іерарх асвяціў новы крыж у цэнтры вёскі, а потым урачыстая працэсія скіравалася да касцёла. Хаця ў храме ўжо сямнаццаць год гучаць малітвы, да гэтага часу не адбылося яго дэдыкацыі. Вернікі разам з пробашчам вельмі старанна рыхтаваліся да гэтай падзеі. Храм быў упрыгожаны ...

Читать далее »

У Пагошчы Відзаўскага дэканату асвечаны новы крыж

Ён усталяваны на цэнтральнай плошчы вёскі. Адбылося гэта ў нядзелю 15 ліпеня падчас візітацыі біскупа Алега Буткевіча ў парафію Божай Міласэрнасці ў Пагошчы. Менавіта каля крыжа вернікі разам з пробашчам ксяндзом Славамірам Самковічам чакалі свайго пастыра. Пасля традыцыйнай сустрэчы з хлебным караваем іерарх звярнуўся да прысутных са словамі прывітання. Ён адзначыў, што цяпер крыжы варочаюцца на свае месцы, туды, дзе ...

Читать далее »

Папа Францішак да моладзі: не забывайцеся пра сваю гісторыю і карані

Нас не вырабілі ў лабараторыі. Мы вырастаем з канкрэтнай сям’і, гісторыі, культуры, і павінны моцна трымацца гэтага. Такое перакананне выказаў Папа Францішак. Папа скіраваў відэа-пасланне да маладых людзей Антыльскага архіпелагу ў Карыбскім моры. Яны сустрэліся ў Марцініцы, каб размаўляць і разважаць пра будучыню сям’і ў сваім рэгіёне. Святы Айцец папярэдзіў, што калі моладзь хоча змяніць нешта, яе чакае цяжкая задача. ...

Читать далее »

Ліван зноў у ватыканскім спісе месц пілігрымак

Святы Пасад зноў уключыў Ліван у спіс месц пілігрымак і рэлігійнага турызму у 2019 г., што адбылося пасля 12 гадоў перапынку. Гэтую інфармацыю перадаў мясцовым уладам часовы павераны ў справах Лівана пры Святым Пасадзе Халіл Карам. Святы Пасад штогод абвяшчае спіс з каля 20 краін, у асноўным еўрапейскіх, якія рэкамендуе як мэту пілігрымак і рэлігійнага турызму для католікаў з усяго ...

Читать далее »

Парафія Гродна-Аўгустовак заняла 1-е месца па футболе на Парафіядзе ў Варшаве

14 ліпеня ў Варшаве адбылася 30-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі, у якой удзельнічалі прадстаўнікі Гродзенскай дыяцэзіі. Усяго з Беларусі было 15 парафіяльных супольнасцяў. Многія ўжо атрымалі медалі і паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Каманда гродзенскай парафіі Маці Божай Міласэрнасці (Аўгустовак) з дзевяці каманд-удзельніц ва ўзроставай катэгорыі 14-16 гадоў занялa першае месца па футболе. Каманда выйграла ва ўсіх матчах і фінале. ...

Читать далее »