Авторские архивы: catholic_admin

Нараджэнне св. Яна Паўла ІІ адзначылі ў Смаргоні

Парафія Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні ўрачыста адзначыла 99-ю гадавіну свайго апекуна. Караль Вайтыла, будучы Папа, нарадзіўся 18 мая 1920 г. у Вадавіцэ (Польшча). Вернікі з гэтай нагоды сабраліся на святой Імшы. Супольная малітва стала магчымасцю падзякаваць Богу за дар Пантыфіка, які заахвоціў чалавецтва адчыніць дзверы сваіх сэрцаў Хрысту. Падчас Эўхарыстыі вернікі даручалі Пану Богу праз заступніцтва свайго апекуна ...

Читать далее »

#ГрайПану-5 пройдзе ў Оршы

14-16 чэрвеня ў Оршы пройдзе пятая сустрэча хрысціянскіх музыкантаў. «Грай Пану» — адмысловая музычная майстэрня для тых, хто займаецца музыкай, праслаўляючы Бога. Зарэгістравацца на ўдзел у сустрэчы можна ТУТ›› Першая сустрэча, якую правялі ўдзельнікі евангелізацыйнага праекта «Рыбы», адбылася ў Жодзіне 10-12 сакавіка 2017 года. Падчас майстэрні асобныя заняткі праводзяцца не толькі з вакалістамі, але і з музыкантамі — асобна з барабаншчыкамі, клавішнікамі ...

Читать далее »

Святы Пасад пра сітуацыю Вэнсана Ламбэра

Святы Пасад скіраваў спецыяльнае паведамленне ў сувязі з сітуацыяй Вэнсана Ламбэра – 42-гадовага француза, які ўжо больш за дзесяць гадоў знаходзіцца ў коме. У 2008 годзе Вэнсан Ламбэр трапіў у сур’ёзную аўтамабільную аварыю, пасля чаго знаходзіцца ў “хранічным вегетатыўным стане”. У красавіку 2019 г. Дзяржаўны савет Францыі пастанавіў адключыць яго ад сістэмы штучнага харчавання і гідратацыі. Гэта рашэнне падтрымала яго ...

Читать далее »

Фестываль «Магутны Божа» праходзіць у Магілёве

З 18 па 25 мая ў Магілёве праходзіць XXIII Міжнародны фестываль «Магутны Божа», у якім бяруць удзел прадстаўнікі 14 краін. Упершыню на фестываль духоўнай музыкі ў Магілёў прыбылі госці з Партугаліі, Швецыі і Аўстрыі. Усяго гэтае музычнае свята духоўнасці і культуры сабрала ў горадзе на Дняпры больш за паўтары тысячы ўдзельнікаў. Традыцыйна праграма фестывалю складаецца з выступленняў прадстаўнікоў трох хрысціянскіх ...

Читать далее »

Брацтва кармэліцкага шкаплера павялічваецца ў Віцебскай дыяцэзіі

19 мая ў Браслаўскую парафію завітаў айцец кармэліт босы Юрый Находка OCD. Святар распавёў пра сутнасць сакрамэнталія шкаплер і прыняў у брацтва шкаплера ўсіх жадаючых, паведамляе waladarka.by. «Кожны з нас хоча мець пэўную дапамогу ў дарозе да Неба, каб гэты шлях да нашай Нябеснай Айчыны быў лягчэйшым. Мы хочам карыстацца рэлігійнымі рэчамі, якія маем», ‒ адзначыў святар і нагадаў, што шкаплер ...

Читать далее »

Ці можа некаталік спавядацца ў каталіцкага святара?

“Хвала Хрысту! Паважаная рэдакцыя! Маю такое пытанне: ці можа некаталік спавядацца ў каталіцкага святара? Вялікі дзякуй.” Святлана  – Хвала Хрысту, шаноўная Святлана! Дзякуй Вам за цікавае пытанне. Трэба з жалем прызнаць, што з кожным разам усё  больш католікаў у свеце ставіцца з падазрэннем да сакраманту святой споведзі і ўвогуле занядбоўвае сваё рэлігійнае жыццё. Але ў той самы час знаходзяцца іншыя ...

Читать далее »

Папа Францішак падарыў свой крыж пацярпелым у экалагічнай катастрофе

Гэта месца параненага сэрца Касцёла і чалавецтва, — так бразільскі Брумандзінью, дзе ў выніку прарыву плаціны загінулі 270 чалавек, назваў прадстаўнік Святога Пасаду. Сакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, мансеньёр Бруно Мары Дзюфэ адправіўся ў горад на ўсходзе Бразіліі па загаду Папы Францішка, каб, перш за ўсё, завезці яго выразы спачування і салідарнасці. Жыхарам, якія перажылі трагедыю, прадстаўнік Святога ...

Читать далее »

Урачыстасць І Святой Камуніі ў Лаздунах

19 мая, у прыгожы веснавы дзень, у парафіі св. Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах (Іўеўскі дэканат) адбылася вялікая ўрачыстасць – 10 маленькіх сэрцаў у першы раз прынялі Святую Камунію. Ранкам, на касцёльнай тэрыторыі, было вельмі сонечна і прыгожа. Твары маладых парафіян, а таксама іх бацькоў і хросных, свяціліся ад усмешак. Перад пачаткам святой Імшы ксёндз-пробашч Анджэй Бурак прывітаў усіх ...

Читать далее »

4 дзяўчынкі і 2 хлопчыкі: у Польшчы нарадзіліся шасцярняты

Важаць яны ў сярэднім па кілаграму. Упершыню ў Польшчы нарадзіліся адразу шэсць немаўлятаў-блізнят. Незвычайныя роды адбыліся ў Кракаве. Роды правялі праз кесарава сячэнне на 29 тыдні цяжарнасці. Мама шасцярні адчувае сябе добра і шчаслівая, адзначаюць медыкі. Імя парадзіхі пакуль не называецца. Немаўляты – чатыры дзяўчынкі і два хлопчыкі – пакуль знаходзяцца ў інкубатары для неданошаных дзяцей. Двайняты важаць у сярэднім ...

Читать далее »

У Навагрyдку прайшоў IV Фестываль сям’і (відэа)

Ён быў арганізаваны парафіяй Святога Міхала Арханёла і адбыўся ў суботу, 18 мая. Як і ў мінулыя гады, фестываль сабраў шмат сем’яў рознага веравызнання і стаў для навагрудчан сапраўдным святам. Да пачатку фестывалю ў касцёле святога Міхала Арханёла адбылася святочная Імша ў інтэнцыі сем’яў. Затым у суправаджэнні аркестра і дзіцячага ансамбля “Жавароначкі” усе прысутныя прайшлі ад плошчы да гарадскога парку, дзе адбывалася асноўная частка фестывалю. ...

Читать далее »