Авторские архивы: catholic_admin

Благаслаўленне «Urbi et Orbi»: Не бойцеся! Пан не пакінуў нас!

Няхай Езус, Які зруйнаваў смерць, рассее цемру нашага чалавецтва і ўвядзе нас у свой слаўны дзень, які не ведае канца,- пажадаў Папа ў пасланні, якім суправадзіў велікоднае благаслаўленне “Urbi et Orbi”. У нядзелю, 12 красавіка 2020 г., пасля заканчэння ўрачыстай св. Імшы, Папа Францішак звярнуўся да вернікаў усяго свету з галоўнага алтара базылікі св. Пятра. Прапануем поўны тэкст разважання Папы: ...

Читать далее »

Уваскрасенне… ці веру ў гэта?

Калі думаю аб тым, што адбываецца вакол: пажары ў Аўстраліі, нашэсце саранчы ў Саудаўскай Аравіі, Афрыцы і Азіі, пандэмія каронавіруса, якая выйшла з Кітая і запаланяе Еўропу і ўсю зямлю, – здаецца, што наступае канец свету. Узгадваюцца словы Езуса аб тым, што адбудзецца, калі Ён прыйдзе ў другі раз. “Будуць знакі на сонцы, месяцы і зорках, а на зямлі – ...

Читать далее »

Расклад святочных праграм на беларускім тэлебачанні на нядзелю і панядзелак

Нядзеля, 12 красавіка: 06.00 — Слова мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на ўрачыстасць Уваскрасення Езуса. Тэлеканал «Беларусь 1» 07.00 — ПАЎТОР трансляцыі пасхальнай Вiгiлii з касцёла Святога Антонiя Падуанскага ў Паставах. Тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» альбо на нашым сайце. 16.20 — трансляцыя Велікоднага Паслання Папы Францішка і бласлаўлення «Гораду і Свету» з Ватыкана. Тэлеканал «Беларусь 3» 17.00 — Франсіс Пуленк. Кантата «Stabat Mater» («Сумна Маці»). ...

Читать далее »

Прамая трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе з касцёла ў Паставах

Дарагія сябры! Тэлекампанія «Віцебск» на тэлеканале «Беларусь-4 Віцебск» будзе весці прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з касцёла Святога Антонія Падуанскага ў Паставах 11 красавіка ў 21.00. Паўтор трансляцыі 12 красавіка ў 7.00. Глядзець гэтую прамую трансляцыю будзе магчымасць і на нашым сайце Catholicnews.by. Запрашаем да ўдзелу ў святочным набажэнстве анлайн тых, хто па розных прычынах не зможа быць на набажэнствах у ...

Читать далее »

Велікоднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча

Шаноўныя святары, кансэкраваныя браты і сёстры, дарагія вернікі, суайчыннікі! Хрысціянская вера – гэта няспынны напамін чалавецтву пра тое, што яно не пакінутае на волю сляпога лёсу. Мы не наступствы выпадковых падзей ці здарэнняў у Сусвеце, але плён творчага акту Сутнасці, недасяжнай нам у поўнай меры, але Якая паказвае нам няспынна сваю бязмежную Любоў. Сутнасці, для Якой мы з’яўляемся дзецьмі, непаслухмянасць ...

Читать далее »

У Браславе развіталіся са спачылай маці кс. Аляксандра Амяльчэні

7 красавіка, у аўторак, пасля працяглай хваробы памерла маці ксяндза Аляксандра Амяльчэні, ураджэнца Браслаўшчыны, дырэктара Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Пахавальная святая Імша адбылася ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёр. Літургію ўдзень 9 красавіка ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У казанні іерарх падкрэсліў моц веры спадарыні Элеаноры, дзякуючы якой жанчына змагла пераадолець цяжкасці жыцця і выхаваць двух сыноў, адзін з якіх ...

Читать далее »

Белтэлерадыёкампанія пакажа Крыжовы шлях з удзелам Святога Айца

У Вялікую пятніцу на тэлеканале «Беларусь 3» у 23:20 адбудзецца трансляцыя Крыжовага шляху з удзелам Папы Францішка. Набажэнства Крыжовага шляху, якое звычайна праводзіцца ў гэты дзень у рымскім Калізеі, сёлета адбудзецца на плошчы св. Пятра.

Читать далее »

Важныя змены ў цэлебрацыі Пасхальнага Трыдуума ў Ватыкане

У сувязі з сітуацыяй, выкліканай пандэміяй каронавіруса, у расклад і парадак цэлебрацыі Пасхальнага Трыдуума ў Ватыкане былі ўнесены важныя змены. Сёлета літургія будзе больш сціплай, чым звычайна, сканцэнтраванай на самым галоўным. У кароткі час усё было арганізавана такім чынам, каб Папа мог цэлебраваць галоўныя набажэнствы года без прысутнасці вернікаў, у амаль пустой базыліцы св. Пятра. Тым не менш, сачыць за ...

Читать далее »

Вялікая пятніца — дзень без святой Імшы

У Вялікую пятніцу нідзе ў свеце не цэлебруецца Эўхарыстыя. У гэты дзень Першасвятар нашага збаўлення Хрыстус, паміраючы на крыжы, прынёс на ім крывавую ахвяру ўміласціўлення Нябеснаму Айцу за грахі ўсіх людзей. Хоць перыяд Вялікага посту ўжо завяршыўся, аднак у дзень смерці Хрыста вернікі абавязаны пасціць: неабходна ўстрымлівацца ад мясных страваў і толькі адзін раз на працягу дня можна паесці дасыта, ...

Читать далее »