Авторские архивы: catholic_admin

«Каталіцкі Веснік» віншуе галоўнага рэдактара з Днём нараджэння!

Шаноўны ксёндз Віктар! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні ў Дзень нараджэння! Жадаем Вам Божай ласкі і дароў Духа Святога ў выкананні пастырскага служэння. Жадаем моцнага здароўя, няхай ваш жыццёвы шлях будзе прасякнуты радасцю і непагасным аптымізмам. Няхай Маці Божая заўсёды абараняе ад небяспекі і атуляе сваёю бясконцай любоўю.  Усяго Вам самага найлепшага! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»

Читать далее »

Блог біскупа. Настаўнік — прафесія, місія і пакліканне

У першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень настаўніка. З гэтай нагоды біскуп Юзаф Станеўскі свой сённяшні допіс у блогу прысвячае прадстаўнікам гэтай незаменнай і высакароднай прафесіі. Мае дарагія сябры, вітаю вас. Асаблівыя словы прывітання я скіроўваю да ўсіх, хто сёння дзякуе Богу за дар паклікання да вельмі адказнай прафесіі, місіяй якой з’яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей і моладзі: ...

Читать далее »

Прэмія Ратцынгера прысуджана тэолагам з Францыі і Аўстраліі

Французскі філосаф і тэолаг Жан-Люк Марыён і аўстралійская даследчыца спадчыны Бэнэдыкта XVI Трэйсі Роўланд сталі сёлетнімі лаўрэатамі Прэміі Ратцынгера. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 14 лістапада 2020 г. у Ватыкане ў прысутнасці Папы Францішка, — паведаміў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, старшыня Ватыканскага фонда імя Ёзэфа Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI. Прафесар Жан-Люк Марыён нарадзіўся ў 1946 г. у Парыжы. Яго даследаванні тычацца ...

Читать далее »

Разважанне на 27 звычайную нядзелю. Год А. 4 кастрычніка

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 21, 33–43 У той час: Езус сказаў першасвятарам і старэйшынам народа: Паслухайце іншую прыпавесць: Быў адзін гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджаю, вычасаў у ім давіла, пабудаваў вежу і, аддаўшы яго вінаградарам, адышоў. Калі ж наблізіўся час збіраць ураджай, ён паслаў слугаў сваіх да вінаградараў, каб забраць плады свае. А вінаградары, схапіўшы слугаў ягоных, аднаго пабілі, ...

Читать далее »

Біблійны курс «Эмаўс» пройдзе ў Оршы

Рэкалекцыйны дом святога Юзафа ў Оршы запрашае на заняткі па вывучэнні Бібліі. 23-25 кастрычніка адбудзецца курс “Эмаўс”.  Біблійны курс «Эмаўс» – гэта не столькі рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым Словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнню Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на ...

Читать далее »

Ватыканскі іерарх пра стымул да вывучэння Бібліі

Мы павінны зноў пачаць стымуляваць да вывучэння Святога Пісання, а таксама да разумення таго, што яно асвячае жыццёвы шлях верніка, — падкрэсліў старшыня Папскай рады па культуры. Любоў да Бібліі была лейтматывам жыцця св. Гераніма, — заўважыў кардынал Джанфранка Равазі ў каментары да Апостальскага ліста Scripturae Sacrae Affectus, які пабачыў свет 30 верасня 2020 г. Папа Францішак прысвяціў дакумент 1600-годдзю ...

Читать далее »

Новыя благаслаўлёныя Касцёла: Пантыфік ухваліў дэкрэты

29 верасня 2020 г. Святы Айцец Францішак упаўнаважыў Кангрэгацыю па справах Кананізацыі абнародаваць дэкрэты, якія датычацца беатыфікацыйных працэсаў. Папа ўхваліў дэкрэт аб зацвярджэнні цуду, здзейсненага праз заступніцтва Слугі Божай Гаэтаны Таламэа, вядомай як Нуча, свецкай верніцы, памерлай у 1997 г. у італьянскім Катандзара. Таксама дэкрэтам была пацверджана мучаніцкая смерць Слуг Божых кс. Франчэска Кастара Соха Лопеса і трох яго паплечнікаў, ...

Читать далее »

Вернікі з усёй Беларусі прынялі ўдзел у рэкалекцыях з а. Антанэлла Кадэду ў Навагрудку

25-27 верасня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі, якія правёў а. Антанэлла Кадэду, місіянер з Бразіліі. У рэкалекцыях удзельнычыла вялікая колькасць людзей, з якіх большасць – вернікі з усёй Беларусі: Мінск, Гродна, Ліда, Віцебск, Паставы, Горкі, Наваполацк, Ваўкавыск і г.д. Праграма рэкалекцый была вельмі насычаная, першы дзень рэкалекцый, распачаўся адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту і просьбай аб плённым удзеле ...

Читать далее »

Формы і метады абмежавання дзейнасці рыма-каталіцкага духавенства ў 1944-1970-я гг.

У Савецкім Cаюзе ў адпаведнасці з заканадаўтвам аб культах розныя канфесіі маглі функцыянаваць у вызначаным уладамі прававым полі. Нягледзячы на тое, што дзейнасць цэркваў і духавенства, хоць і з абмежаваннямі, але была дазволена, а свабода адпраўлення культу прызнавалася за грамадзянамі, рэалізацыя гэтых правоў і свабод на практыцы ішла ўразрэз з савецкім заканадаўствам. Можна казаць, што розныя канфесіі ў розных рэспубліках ...

Читать далее »

Будаваць Валадарства справядлівасці кожны дзень

За апошнія месяцы нам, беларускім католікам, прышлося пачуць: «У храмы людзі павінны прыходзіць маліцца! Цэрквы, касцёлы — не для палітыкі!» На розныя лады такое паўтаралася то тут, то там: маўчыце, маўчыце, маўчыце, вернікі, пра сітуацыю ў грамадстве, не вашага розуму гэтыя справы! Але ці сапраўды католік, у тым ліку каталіцкі святар ці нават біскуп, мусіць маўчаць пра тое, што адбываецца ў ...

Читать далее »