Авторские архивы: catholic_admin

Разважанні пра некаторыя заклікі Ларэтанскай літаніі

Заклікі Ларэтанскай літаніі знаёмыя, напэўна, многім з дзяцінства. Толькі, на жаль, часта не ўсе з іх мы добра разумеем, і гэта можа перашкаджаць нам у засяроджанай малітве словамі літаніі. Прапануем паразважаць над некаторымі заклікамі Ларэтанскай літаніі, каб адкрыць для сябе іх глыбокі сэнс разам з дамініканінам айцом Адамам Шустакам OP. Маці найцудоўнейшая На лацінскай мове гэты заклік гучыць як Mater ...

Читать далее »

Навіны з Будслава: будслаўскі касцёл трэба тэрмінова накрываць

«Калі будслаўскі касцёл застанецца пад дажджом, як было і ў выпадку з Нясвіжскім замкам, то ўсё будзе дрэнна», — падкрэсліў дырэктар НВУП «Будрэканструкцыя» Генадзь Малашук у размове з Арцёмам Ткачуком, валанцёрам Медыйнай групы пры Камісіі па аднаўленні будслаўскай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. — Спадар Генадзь, распавядзіце, калі ласка, пра Вашае прадпрыемства. З якімі аб’ектамі вы працавалі? — Поўная назва нашай установы ...

Читать далее »

Англікане і католікі працуюць над дакументам аб маралі

Англіканска-каталіцкая міжнародная камісія (ARCIC) 10 і 12 мая 2021 г. абмяркоўвала будучы дакумента «Цэрквы і маральнае распазнаванне – Падтрымка дыялогу для пабудовы камуніі». Другі год запар пасяджэнне праводзілася анлайн з прычыны абмежаванняў на перамяшчэнне, звязаных з пандэміяй. Праект дакумента прадставілі: Мірыям Війленс, сустаршыня рабочай групы і дарадца ARCIC, і доктар Дэвід Кірххофер, які адказвае за яго рэдагаванне. Англіканска-каталіцкая міжнародная камісія ...

Читать далее »

У Браславе развіталіся з татам біскупа Алега Буткевіча

17 мая ў Браславе адбылося развітанне з Чаславам Буткевічам — бацькам старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча і сясцёр эўхарыстак Алы Буткевіч SJE і Ганны Буткевіч SJE. Часлаў Буткевіч адышоў у вечнасць 15 мая ва ўзросце 76 гадоў ад пнеўманіі ў Віцебскім абласным шпіталі. Падтрымаць сям’ю ў жалобе ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у ...

Читать далее »

Папа Францішак: куды прывядуць нянавісць і помста ў Святой Зямлі?

Рост нянавісці і насілля ў Святой Зямлі – гэта глыбокая рана для братэрства і мірнага суіснавання паміж грамадзянамі, якую будзе складана залячыць, калі неадкладна не распачаць дыялог, — лічыць Папа. “З глыбокай заклапочанасцю сачу за тым, што адбываецца ў Святой Зямлі. У гэтыя дні гвалтоўныя ўзброеныя сутыкненні паміж Сектарам Газа і Ізраілем узялі верх і рызыкуюць ператварыцца ў спіраль смерці ...

Читать далее »

Возьмем Бога на канікулы!

Вялікімі крокамі набліжаюцца заслужаныя канікулы. Хвіліна вольнага часу, каб набраць дыхання і адпачыць ад штодзённых спраў і клопатаў, вучобы і экзаменаў, працы і мітусні, прыдасца кожнаму, бо кожны мае права на перадышку. У канцы мая школьны званок абвесціць канікулы. І для дзяцей пачнецца час без школы, вучобы, кніг, хатніх заданняў і нашэння кожную раніцу цяжкага заплечніка. Напэўна, любое дзіця пагодзіцца ...

Читать далее »

Сэрцане маюць двух новых дыяканаў і прэзбітэра з Беларусі

Тройчы вялікай радасцю для супольнасці Айцоў Сэрцанаў на Беларусі была падзея, якая мела месца ў мінулую суботу. 15 мая трое законнікаў з Беларусі — навучэнцы Вышэйшай Місійнай семінарыі Айцоў Сэрцанаў у Стадніках, каля Кракава (Польшча), прынялі сакрамант пасвячэння з рук яго Эксцэленцыі, біскупа Дам’яна Мускуса OFM, дапаможнага біскупа Кракаўскай Архідыяцэзіі. У парафіяльнай святыні Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Стадніках, сабралася ...

Читать далее »

Адышоў у вечнасць тата біскупа Алега Буткевіча (абноўлена)

Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што 15 мая 2021 года адышоў па ўзнагароду да Пана святой памяці Часлаў Буткевіч, тата біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Сп. Чаславу было 76 гадоў. Прычынай смерці стала пнеўманія. Пахаванне св.п. Часлава Буткевіча адбудзецца ў панядзелак 17 мая ў 11.00 у Браславе. Выказваем шчырыя спачуванні Яго Эксцэленцыі біскупу Алегу Буткевічу ...

Читать далее »

У катэхетычным каледжы ў Баранавічах вывучаюць мову жэстаў для душпастырсва глухіх

У маі ў катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах праходзіў базавы курс РЖЯ — рускай жэставай мовы. У гэтым навучальным годзе магчымасць запісацца і прайсці інтэнсіўнае вывучэнне мовы жэстаў была дадзена выключна навучэнцам каледжу, будучым сямейным кансультантам і катэхетам. З мэтаю лепшага засваення тэарэтычных і практычных навыкаў курс прайшоў у два этапы, пасля чаго ўдзельнікі здалі экзамен камісіі. Некалькі ...

Читать далее »

Беатыфікаваны заснавальнік сальватарыянаў

15 мая 2021 г. у Рыме прайшла беатыфікацыя кс. Францішка Марыя ад Крыжа (Ёгана Батысты Ёрдана), заснавальніка Таварыства Боскага Збаўцы і кангрэгацыі Сясцёр Боскага Збаўцы. “Харызматычная інтуіцыя благаслаўлёнага Францішка дапамагла шматлікім жанчынам і мужчынам розных нацыянальнасцей і моваў наследаваць Евангелле, а праз дзейнасць Сальватарыянскай сям’і, паспрыяла распаўсюджванню збаўчага паслання ў больш чым 50 краінах”, — заўважыў Папскі вікарый для Рымскай ...

Читать далее »