Авторские архивы: catholic_admin

Кардынал пра анлайн-місіянерства Касцёла

Кардынал Жан-Клод Олерыш заклікае Касцёл лепш разумець ролю інтэрнэту і эфектыўней выкарыстоўваць яго для евангелізацыі. У інтэрв’ю аўстрыйскаму штотыднёвіку «Die Furche» арцыбіскуп Люксембурга падкрэсліў неабходнасць адаптацыі касцельнай камунікацыі ва ўмовах узрастаючай секулярызацыі. Кардынал адзначыў, што 85% маладых людзей 20-30 гадоў, якія прынялі хрост у Францыі сёлета, знайшлі веру праз інтэрнэт-камунікацыю. «Мы недастаткова прысутнічаем у віртуальным свеце. Недастаткова проста трансліраваць Імшу ...

Читать далее »

9 советов от святых, как одолеть лень и привычку откладывать

Эти подсказки от тех, кто сам преодолел дурные привычки, могут вдохновить вас достигать своих целей и становиться мастером в своём деле. Впасть в лень, праздность, бесконечное откладывание и даже нерадивость очень легко. Вокруг так много бесполезного, которое претендует на наше внимание: стоит только кликнуть! Наши смартфоны всегда под рукой и в любой момент готовы отвлечь нас новостями, сообщениями, играми, твиттами ...

Читать далее »

У гродзенскай семінарыі распачаўся новы навучальны год

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ў 35-ы раз распачаўся навучальны год. У агульнай колькасці ў семінарыі 44 студэнты. Навучальны год, як заўсёды, адкрыўся рэкалекцыямі. Яны працягваліся тры дні, правёў іх кс. Януш Чарнамораў, які паходзіць з Лагішына і служыць пробашчам парафій у Нароўлі, Грушаўцы і Ельску (Пінская дыяцэзія). У межах рэкалекцый святар падзяліўся гісторыяй свайго паклікання і распавёў, ...

Читать далее »

Знак жывога Касцёла: кардынала ўразіла ўвага моладзі да канклава

Кардынал Матэа Дзупі здзівіўся шырокай цікавасці моладзі да майскіх выбараў Папы. «Гэта сведчыць пра жыццёвасць Касцёла і заслугу Папы Францішка», — адзначае іерарх. Арцыбіскуп Балонні і ўдзельнік папскіх выбараў у маі 2025 года расказаў у інтэрв’ю «Corriere della Sera» пра неспадзяваную цікавасць маладых людзей да канклава. Папа Францішак зрабіў Касцёл зразумелым для моладзі У маленькай італьянскай вёсцы гаспадыня кавярні папрасіла ...

Читать далее »

У Навагрудку адбыліся пакаяльныя рэкалекцыі-малітва ў інтэнцыі народа Беларусі

Гэтыя адмысловыя духоўныя практыкаванні ў духу пакаяння сёлета з 5 па 7 верасня праводзіліся ўжо ў чацвёрты раз. Рэкалекцыі распачаліся святой Імшой у інтэнцыі ўміласціўлення Бога за грахі і знявагі. Аб гэтым маліўся біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі. Іерарх узначаліў цэлебрацыю і прамовіў гамілію, у якой засяродзіў увагу ўдзельнікаў рэкалекцый на важнасці пакаяння і перапрашэння за грахі, а таксама ...

Читать далее »

Папа Леў XIV кананізаваў П’ера Джорджа Фрасаці і Карла Акуціса

Святыя П’ер Джорджа Фрасаці і Карла Акуціс – гэта заклік, скіраваны да ўсіх, асабліва да маладых, не марнаваць жыццё, але накіраваць яго ўгару і зрабіць з яго шэдэўр, — падкрэсліў Папа падчас кананізацыі гэтых двух італьянскіх юнакоў. 7 верасня 2025 года Папа Леў XIV узначаліў Імшу, падчас якой П’ер Джорджа Фрасаці і Карла Акуціс былі ўрачыста абвешчаныя святымі. Літургію з ...

Читать далее »

У Верхнядзвінску з удзелам біскупа Алега Буткевіча адзначылі парафіяльны адпуст

6 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску адбылася адпустовая ўрачыстасць тытулу мясцовага касцёла. Святочную Літургію, на якую сабраліся шматлікія вернікі і святары, узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У Эўхарыстыі бралі ўдзел Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі ксёндз пралат Францішак Кісель, дэкан Мёрскага дэканату ксёндз Андрэй Кулік, айцы марыяне Чэслаў Курэчка і Аляксандр Жарнасек з Росіцы, ксёндз Іван Кароткін ...

Читать далее »

8 верасня — свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі

У Касцёле не існуе традыцыі святкаваць дзень зямнога нараджэння святых. Звычайна святкуюць дзень іх нараджэння для вечнага жыцця (dies natalis), г.зн. дзень смерці. З гэтага правіла існуюць толькі два выключэння — Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Ян Хрысціцель. Касцёл святкуе іх дзень нараджэння як для нябеснага, так і для зямнога жыцця. Але калі гісторыя Нараджэння Яна Хрысціцеля апісана ў Евангеллі ...

Читать далее »

У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай студэнты Мінскага тэалагічнага каледжа распачалі новы 2025/2026 навучальны год

Ёсць у Беларусі месцы, дзе Божая прысутнасць адчуваецца асаблівым чынам. Адно з іх – Будслаў. У невялічкую мясцовасць сцякаюцца пілігрымы з розных куткоў, каб падзяліцца з Нябеснай Матуляй клопатамі і турботамі, папрасіць дапамогі, падзякаваць за жыццёвы досвед. Папрасіць благаслаўлення на новы навучальны год,  а таксама падзякаваць за 15 год актыўнай дзейнасці сваёй навучальнай ўстановы вырашылі таксама студэнты Мінскага тэалагічнага каледжа ...

Читать далее »

Апякун інтэрнэту. Створаны спеў у гонар новага святога Карла Акуціса

ПАВЕДАМЛЕННЕ 7 верасня 2025 года ў Рыме Папа Леў XIV здзейсніць кананізацыю благаслаўлёнага Карла Акуціса, у сувязі з гэтым Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі паведамляе, што ў Каталіцкім Касцёле на Беларусі, па ініцыятыве кс. Мікалая Ліпскага – пробашча парафіі св. Марыі Магдалены ў Новалукомлі (Віцебская дыяцэзія), створаны спеў у гонар новага святога. Асаблівая падзяка ...

Читать далее »