З 2 па 4 чэрвеня ў Жупранах адбыўся з’езд салезіянскіх міністрантаў. Прынялі ўдзел больш за 60 хлопцаў з салезіянскіх парафій у Мінску, Смаргоні, Бараўлянах, Дзятлава і Жупранах. Месцам правядзення стаў адноўлены дом для моладзевых акцый у Жупранах. З’езд распачаўся ў пятніцу 2 чэрвеня. Хлопцы мелі магчымасць пазнаёміцца, добра разам правесці час, пагуляць у футбол і спецыяльна зарганізаваны лазертаг на панадворку ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Пасланнік Папы Францішка асвяціў фігуру св. Арханёла Міхала ў Навагрудку
У суботу 3 чэрвеня каля Навагрудскага касцёла святога Арханёла Міхала быў асвечаны манумент Арханёла Міхала. Урачыстасць узначаліў арцыбіскуп Антэ Ёзіч, апостальскі нунцый у Беларусі разам з біскупам Аляксандрам Кашкевічам, ардынарыем Гродзенскай дыяцэзіі. Святкаванне распачалося семінарам прысвечаным Арханёлу Міхалу. Пасля прывітання ўсіх прысутных пробашчам парафіі кс. Юрыем Жэгарынам былі прачытаныя даклады. Першы даклад прадставіў а. Міхал Ярмашкевіч OP на тэму “Анёльскі ...
Читать далее »Ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк маліўся з глыбачанамі падчас парафіяльнага фэсту
Ва ўрачыстасць Святой Тройцы 4 чэрвеня, у Глыбокім адбылася адпустовая святая Імша. Прыгажосць і атмасферу фэсту стваралі маленькія і вялікія ўнёскі кожнага з вернікаў: першакамунійныя дзеці, які сваімі белымі строямі надавалі сапраўдны святочны настрой, літургічная служба алтара, што, быццам рыцары Хрыста, паслугоўвалі святарам пры алтары, хор “Ave Maria”, які ўпрыгожыў урачыстасць спевамі. Госцем свята стаў ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк, пробашч ...
Читать далее »Персанальная выстава «Крылатыя фарбы Браслаўшчыны» святара з Друі. Фотафакт
У Браславе 3 і 4 чэрвеня праходзіла міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы – 2023», паведамляе vitvesti.by. Заўсёды ладзяцца шматлікія конкурсы, творчыя спаборніцтвы і паказы прафесійных і самадзейных артыстаў. На два дні горад становіцца вялікай пляцоўкай, дзе кожны знаходзіць занятак па душы. Фестываль адкрыўся персанальнай выставай «Крылатыя фарбы Браслаўшчыны» ксяндза з Друі Сяргея Сурыновіча. Святар рознабакова таленавіты чалавек, піша вершы, ...
Читать далее »Грэка-католік – гэта свядомы выбар. Лікбез паводле беларускага ўніяцтва
На тэрыторыі сучаснай Беларусі ў ХVIII ст. уніяты складалі 80 % насельніцтва. Да Грэка-каталіцкай Царквы нашых часоў належыў цэлы шэраг выбітных беларускіх дзеячаў: Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Янка Брыль. Быў перыяд, калі ўніяты амаль цалкам зніклі з нашай зямлі, а сёлета для грэка-католікаў Беларусі стварылі Апостальскую Адміністратуру – першасную форму арганізацыі Царквы. Пра тое, хто такія католікі візантыйскага абраду, чым ...
Читать далее »Перэгрынацыя рэліквій благаславёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка
4 чэрвеня ва ўрачыстасць Святой Тройцы парафію Святой Сям’і і Святога Юрыя ў вёсцы Барсукі наведалі сёстры з Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта с.Філатэя Ціхановіч, с.Кляра Волчэк і с. Лаўра Шукеловіч з Гродна. Пробашч парафіі кс. Юрый Бараўнёў сардэчна прывітаў гасцей і ўзначаліў урачыстую святую Імшу. Сястра Лаўра Шукеловіч пазнаёміла парафіян з гісторыяй жыцця сясцёр назарэтанак у Навагрудку і іх ...
Читать далее »Святы Айцец здзейсніць Апостальскі візіт у Манголію
Папа здзейсніць візіт у Манголію, паведаміў 3 чэрвеня 2023 года кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні. Манголія стане 59-й краінай, якую адведае Папа Францішак. Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду заявіў, што “прыняўшы запрашэнне Прэзідэнта Манголіі і касцёльных уладаў краіны, Папа Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Манголію з 31 жніўня па 4 верасня 2023 года”. “Праграма і дадатковыя дэталі будуць паведамлены ...
Читать далее »Фестываль NOVAFEST адбудзецца ва Уселюбе
У суботу 29 ліпеня ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе адбудзецца фестываль-рэкалекцыі NOVAFEST 2023. Тэма сёлетняга фестывалю: “Адно цела і адзін дух” (Эф. 4:4). Мэтай фестывалю з’яўляецца магчымасць нанова сустрэць Евангелле праз малітву, святыя сакрамэнты, канферэнцыі і сведчанні людзей, каб адрадзіцца да жыцця, да якога заклікае Хрыстос. Тэма сёлетняга фестывалю – адзінства. Бог з’яднаў нас у Хрысце, злучыў у Цела ...
Читать далее »У парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце прайшоў парафіяльны фэст
4 чэрвеня ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце адбыўся парафіяльны адпуст. Святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне кс. Віктар Сініцкі SCJ, гамілію прамовіў кс. Генадзь Лаўніковіч SCJ. Парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце мае вельмі багатую гісторыю. Упершыню святыня тут узгадваецца ў фундацыйным дакуменце ад 16 ліпеня 1593 г., у якім сказана, што «касцёл ужо ...
Читать далее »Разважанне на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Год А.
Евангелле Ян 3, 16–18 Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго. Хто верыць у Яго, не будзе асуджаны, а хто не верыць, той ужо асуджаны, таму што ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!