Авторские архивы: catholic_admin

Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2023–2024 навучальны год

З 25 чэрвеня да 25 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля на 2023–2024 навучальны год. Інфармацыя для абітурыентаў Мэта каледжа — паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па Святым Пісанні, тэалогіі (дагматычнай, маральнай, фундаментальнай, пастаральнай), гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, ...

Читать далее »

У тэалагічным каледжы ў Гродна завяршыўся навучальны год

17 чэрвеня, ва ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, у Тэалагічным каледжы імя св. Казіміра ў Гродна адбылася ўрачыстая цырымонія заканчэння навучальнага года. На малітве ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі сабраліся адміністрацыя, выкладчыкі і навучэнцы каледжа. З вялікай удзячнасцю ўдзельнічалі ў святочнай цырымоніі таксама сёлетнія выпускнікі каледжа. Чатыры выпускнікі пасля некалькіх гадоў навучання, паспяховай здачы ўсіх экзаменаў ...

Читать далее »

Айцы Касцёла. Арыген

Цяжка ўказаць на асобу, якая б мела такі вялікі ўплыў на хрысціянскую думку, філасофію і тэалогію, як Арыген. Адначасова цяжка знайсці на пачатку ІІІ ст. больш супярэчлівую постаць, чым Арыген. Яму ад пачатку было нялёгка Арыген паходзіў з Александрыі. Нарадзіўся ў канцы II ст. у грэцкай сям’і. Быў ахрышчаны ў дзяцінстве, што тады з’яўлялася, хутчэй, выключэннем, чым правілам, і ад ...

Читать далее »

У Ватыкане пахавалі бяздомнага, які памёр ля плошчы святога Пятра

16 чэрвеня 2023 года на могілках Campo Santo Teutonico ў Ватыкане адбылося пахаванне Бурхарда Шэфлера, які памёр раніцай 25 лістапада 2022 года пад каланадай плошчы святога Пятра, дзе правёў ноч. Цэлебруючы Літургію слова перад пахаваннем 61-гадовага немца, які прыняў хрост як пратэстант, рэктар нямецкай калегіі, ксёндз Конрад Бестле спаслаўся на ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса: “Ёсць сэрца, — сказаў ён, — ...

Читать далее »

Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне праводзіць прыём абітурыентаў

Працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новага Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працягваецца сем гадоў. Ён уключае інтэгральную фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастаральную. Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу як святар. Яе студэнты ў працэсе падрыхтоўкі ўзрастаюць у веры, будуючы фундамент духоўнага ...

Читать далее »

Пантыфік прыняў арганізатараў Эўхарыстычнага кангрэса ў ЗША

Папа спадзяецца, што 10-ы Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Злучаных Штатах Амерыкі натхніць католікаў краіны да новага захаплення святой Імшой і адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту. 19 чэрвеня 2023 года ён прыняў у Ватыкане чальцоў арганізацыйнага камітэта падзеі. Гэта будзе першы з 1941 года Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у краіне. Па тэрыторыі ЗША пройдуць чатыры эўхарыстычныя працэсіі. Іх мэтай стане Індыянапаліс, дзе з 17 ...

Читать далее »

Ці грэх парушаць правілы дарожнага руху?

На пытанне адказвае кс. Алег Жураўскі: Ці здзяйсняю я грэх, калі не звяртаю ўвагі, напрыклад, на знак “прыпынак забаронены” (не перакрываючы тратуар), ці калі я няправільна прыпаркаваў свой транспартны сродак, або калі еду на машыне і размаўляю па тэлефоне? Ці абавязаны католік выконваць прадпісанні “Правілаў дарожнага руху”, і калі ён гэтага не робіць або схіляе да гэтага іншых, то ці ...

Читать далее »

Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у ліпені ў Браславе

З 6 па 9 ліпеня ў Браславе пройдуць рэкалекцыі цвярозасці, паведамляе waladarka.by. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, хто так ці інакш сутыкнуўся з праблемай алкагольнай або наркатычнай залежнасці ў сваім жыцці ці ў сям’і. Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +37533 325-57-64 — Юрый +37529 819-50-85 — Ларыса +37533 676-95-85 — айцец Андрэй

Читать далее »

Браслаў запрашае на школу касцёльнага спеву

З 14 па 19 жніўня пры парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе будзе праводзіцца летняя школу касцёльнага спеву. Курс літургічнай музыкі прызначаны для людзей, якія жадаюць выконваць музычнае служэнне падчас святой Імшы. Курс будзе ўключаць заняткі з тлумачэннем сэнсу Літургіі ў цэлым, парадку і значэння паасобных частак святой Імшы, прынцыпаў правільнага падбору рэпертуару для Літургіі. Арганізатары запрашаюць узяць удзел у ...

Читать далее »