Авторские архивы: catholic_admin

Спісы Марыйных абразоў сустрэнуць у Канстанцінаве

16 кастрычніка спісы найболь шанаваных цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, што пілігрымуюць цяпер па Віцебскай дыяцэзіі прыбудуць у парафію святога Язафата Кунцэвіча ў вёсцы Канстанцінава (Глыбоцкі дэканат). Сустрэча святых выяў Багародзіцы адбудзецца ў пятніцу а 17-й гадзіне, пасля чаго распачнецца святая Імша, якую ўзначаліць ініцыятар перэгрынацыі, ксёндз прэлат Уладзіслаў Завальнюк. Пробашч канстанцінаўскай парафіі, ксёндз Валеры Орсік, запрашае таксама вернікаў з ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі віншуе ўсіх матуль Беларусі з Днём маці

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. З гэтай нагоды Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ, скіроўвае віншаванні ўсім маці, дзякуе ім за дар жыцця, любоў і малітву.   Дарагія нашы матулі! «Дзякуй Богу за вас!» — менавіта гэтымі словамі хочацца пачаць сённяшняе віншаванне з вашым святам, бо кожнае мацярынства нагадвае нам пра дар жыцця, які чалавек атрымлівае ад ...

Читать далее »

Хірургічная аперацыя Папы Льва XIV прайшла паспяхова. Урачы паведамілі падрабязнасці

Папу выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталагічнае даследаванне пацвердзіла дыягназ аденакарцыномы лёгкага, паведамілі ўрачы. Заяву абнародавала Зала Друку Святога Пасада. “Святому Айцу, як і планавалася, была праведзена аперацыя на органах грудной клеткі. Для дасягнення радыкальнага выніку з дапамогай відэаасіставанай тэхнікі была выдалена ніжняя доля правага лёгкага. Інтрааперацыйнае гісталагічнае даследаванне пацвердзіла дыягназ адэнакарцыномы лёгкага, як і меркавалася паводле вынікаў перадаперацыйных абследаванняў”, ...

Читать далее »

Французы вярнулі палякам манстрацыю, скрадзеную 30 гадоў таму

12 кастрычніка 2026 года прадстаўнікі французскай паліцыі перадалі польскаму боку гістарычную манстрацыю, выкрадзеную ў 1997 годзе з касцёла ў Маскожэве (Свентакшыскае ваяводства). Цырымонія перадачы гістарычнага рэлігійнага аб’екта адбылася ў пасольстве Польшчы ў Парыжы. Каштоўны прадмет неўзабаве будзе дастаўлены ў Польшчу. Дзейнасць па вяртанні страчаных і незаконна вывезеных твораў мастацтва каардынуецца і кантралюецца Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы ў супрацоўніцтве ...

Читать далее »

У Нарвегіі расце каталіцызм і з’яўляецца другой па велічыні канфесіяй у краіне

Па дадзеных на 1 студзеня 2026 года нарвежская дзяржава прызнавала наяўнасць 170 983 членаў Каталіцкага Касцёла. Менавіта на гэтай лічбе Міністэрства па справах дзяцей і сем’і, якое адказвае за рэлігійныя пытанні, грунтавала разлік штогадовай дзяржаўнай субсідыі для супольнасці. Католікі складаюць прыкладна 3% насельніцтва і гэта самы высокі вынік за ўсю гісторыю. Каталіцкі Касцёл з’яўляецца другой па велічыні зарэгістраванай рэлігійнай ці ...

Читать далее »

VI малітоўны кангрэс у абарону жыцця адбудзецца ў Удзеле і Глыбокім (+ праграма і рэгістрацыя)

Ужо шосты раз, пачынаючы з 2021 года, у Беларусі пройдзе малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і. «Сяліба Беззаганнай» у Удзеле і парафія Святой Тройцы ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія) прымуць удзельнікаў кангрэса з 30 кастрычніка да 1 лістапада. За мінулыя гады сфарміравалася ўжо кола пастаянных удзельнікаў малітоўных кангрэсаў, католікаў, а таксама праваслаўных, якія разумеюць, што з грахамі абортаў, кантрацэпцыі, ЭКА, ...

Читать далее »

Святая Імша сярод руін. Панама аднаўляецца пасля землетрасення

Увечары, 9 кастрычніка, магутнае землетрасенне магнітудай 7,7 адбылося ў Панаме — краіне Цэнтральнай Амерыкі. Улады абвясцілі надзвычайнае становішча па ўсёй краіне. Разбурана амаль 900 дамоў. Паводле звестак Reuters, ахвяр няма, хоць службы экстраннай дапамогі паведамілі, што пацярпелі прынамсі 27 чалавек. Каля 18 рэлігійных аб’ектаў былі пашкоджаныя, а два цалкам разбураныя ў выніку землятрусу. Моцна пацярпеў сабор Святога Яна Хрысціцеля ў ...

Читать далее »

Семінарыя ў Гродне запрашае юнакоў ад 14 гадоў на рэкалекцыі аб распазнанні паклікання

З 6 па 8 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі аб распазнанні паклікання для юнакоў ва ўзросце ад 14 гадоў. Колькасць удзельнiкаў абмежаваная. Абавязковы папярэднi запiс: +37533 342-49-74 — кс. Андрэй Лішко   Адрас: Гродна, вул. Парыжкай камуны 1А

Читать далее »

Зварот Старшыні ККББ арцыбіскупа Юзафа Станеўскага аб малітве за выздараўленне Папы Льва XIV

У нядзелю, 11 кастрычніка, падчас малітвы Анёл Панскі Папа Леў XIV прызнаўся, што падчас апошніх медыцынскіх даследаванняў у яго быў выяўлены «абмежаваны вузел у лёгкім». Гэтае анкалагічнае захворванне патрабуе неадкладнай аперацыі, якая была запланавана «на бліжэйшыя дні», г. зн. на першыя дні бягучага тыдня. У сувязі з гэтым Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, які прымае ...

Читать далее »

Польшча: вернікі прабягуць 650 км. у гонар св. Яна Паўла II

650 км. за чатыры дні пераадолеюць чатырнаццаць бегуноў падчас эстафеты з Руды-Шлёнскай да Вадавіц (Польшча), каб адзначыць 48-ю гадавіну абрання Караля Вайтылы Папам Рымскім, паведамілі гарадскія ўлады. Эстафета пройдзе пад дэвізам: «Дзякуйце Богу; не гасіце Духа». «16 кастрычніка — вельмі важная дата для многіх з нас. Таму мы хочам у гэты дзень быць у родным горадзе нашага святога і разам ...

Читать далее »