Авторские архивы: catholic_admin

Папа Францішак: пачынайма кожны дзень з малітвы да Духа Святога

“Прыйдзі, Дух прабачэння, гармоніі сэрцаў, перамяні нас, як Ты можаш, праз Марыю”, — маліўся Папа 28 мая 2023 года ў ватыканскай базіліцы падчас Імшы ва ўрачыстасць Пяцідзесятніцы. Гаворачы ў гаміліі аб дзеянні Духа Святога ў створаным свеце, Папа Францішак звярнуў увагу на тое, што менавіта Ён на пачатку і на працягу ўсяго часу робіць так, каб створаная рэчаіснасць пераходзіла ад ...

Читать далее »

Багародзіца на вуліцах горада. У Смаргоні адзначылі ўрачыстасць Марыі Успамогі хрысціянаў

24 мая ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні ўрачыста адзначалі свята Марыі Успамогі хрысціянаў. Падчас святой Імшы члены Асацыяцыі Марыі Успамогі (АДМА) склалі свае абяцанні. А таксама адбыўся акт ахвяравання Сям’і Салезіянскай Марыі Успамогі хрысціянаў. На працягу дзевяці дзён вернікі парафіі маліліся навэннай да Марыі Успамогі хрысціянаў. Час навэнны быў асаблівым часам для членаў АДМА. Гэта быў час духоўнай ...

Читать далее »

Разважанне на Нядзелю Спаслання Духа Святога

Евангелле Ян 20, 19–23 Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: Спакой вам! І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю ...

Читать далее »

Як зацікавіць моладзь? Трэба прапаноўваць альтэрнатыву! Гутарка з душпастырам

Маладыя людзі заўжды знаходзяцца ў асаблівым фокусе Касцёла. Клопат пра іх без сумневаў успрымаецца як дбайнасць пра будучыню. Сёлета ў Лісабоне адбудзецца Сусветная сустрэча моладзі. З гэтай нагоды я паразмаўляў з кс. Алегам Хмылко, адказным за душпастырства моладзі ў Віцебскай дыяцэзіі. Мы гаворым пра сучасную фармацыю маладзёнаў, перспектывы і выклікі ды чаканні ад сустрэчы ў Партугаліі, на якую паедуць каля ...

Читать далее »

Мае гады з Янам Паўлам ІІ: нататкі шматгадовага прэс-сакратара

Гэта кніга – не толькі ўнікальны погляд за кулісы штодзённага жыцця Яна Паўла ІІ, але і асабістае сведчанне яго святасці, — так Алесандра Джызоці ахарактарызаваў нататкі шматгадовага кіраўніка Залы Друку Хаакіна Навара-Вальса. У Мадрыдзе прайшла дыскусія на тэму кнігі пад назвай Мае гады з Янам Паўлам ІІ. Журналіст, які асабіста ведаў Навара-Вальса і шмат разоў браў у яго інтэрв’ю для ...

Читать далее »

Тры святары затрыманы ў Віцебскай дыяцэзіі

Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што 25 мая 2023 г. праваахоўнымі органамі былі затрыманы кс. Андрэй Кулік, дэкан Мёрскі, кс. Вячаслаў Адамовіч, пробашч з Ідолты і а. Аляксандр Шаўцоў, грэка-католік з Полацка. Падрабязнасці справаў, на жаль, пакуль што невядомыя. Заахвочваем дарагіх вернікаў да малітвы ў інтэнцыі хутчэйшага вызвалення святароў. Курыя Віцебскай дыяцэзіі

Читать далее »

Чаму ўшанаванне Багародзіцы такое важнае для кожнага верніка?

“Езус, убачыўшы Маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, сказаў Маці: «Жанчына, вось сын Твой». Потым сказаў вучню: «Вось Маці твая». І з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе” (Ян 19, 26-27). Гэтымі словамі Пан Езус давярае Марыі Касцёл, а супольнасці вернікаў давярае апеку і заданне годнага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. Яна становіцца і нашай Маці ...

Читать далее »

Айцы Касцёла. Клімент Александрыйскі

Прыйсце хрысціянства ў Александрыю Гісторыя хрысціянства ў Александрыі мае даволі спецыфічны пачатак. Там Евангелле абвяшчалі не пасланыя Хрыстом апосталы і нават не пазнейшыя біскупы, святары ці дыяканы. Хрысціянства туды прыйшло разам з людзьмі, якіх прыцягвала да сябе вялікая ў тыя часы метраполія – Александрыя. Гэта быў другі па велічыні пасля сталіцы горад Рымскай імперыі. Ён знаходзіўся ў правінцыі Егіпет (сапраўды, ...

Читать далее »

Папа: святы Андрэй Кім Таэгон вучыць евангелізацыйнай мужнасці

Давайце падрыхтуемся прыняць Святога Духа ў бліжэйшую Пяцідзясятніцу і будзем прасіць Яго аб ласцы евангелізацыйнай адвагі, — заклікаў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі, якая 24 мая 2023 года ў Ватыкане. Папа Францішак звярнуў увагу на прыклад евангелізацыйнага запалу першага карэйскага святара і мучаніка, святога Андрэя Кіма Таэгона, жыццё якога “было і застаецца красамоўным сведчаннем руплівасці ў абвяшчэнні Евангелля”. Ён нагадаў, што ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам у Шаркаўшчыне

21 мая а 12 гадзіне ў парафіяльным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне, ардынарый Віцебскай Дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі 26 вернікам парафіі. Падчас гаміліі, асаблівым чынам, іерарх звярнуў увагу на Дары, якія Дух Святы прыносіць у гэтым сакраманце. Дары, якія даюць чалавеку адчуць і прыняць у сваё сэрца вялікую любоў Бога, якая ў сваю чаргу вядзе да ...

Читать далее »