Авторские архивы: catholic_admin

Моладзь запрашаюць распачаць Адвэнт з рэкалекцый у Шуміліне. Адменены

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае маладых людзей (18-35 год) на цыкл рэкалекцый, якія адбудуцца на пачатак Адвэнту, Вялікага посту і на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Першыя такія рэкалекцыі адбудуцца 1-3 снежня 2023 года ў Шуміліне. Тэма рэкалекцый «Айцец. Вера. Малітва» Калі патрабуеш: адарвацца ад штодзённасці; засяродзіцца над сваёй верай; добра распачаць Адвэнт. Калі жадаеш: пазнаёміцца з маладымі людзьмі, якія шукаюць ...

Читать далее »

У Ватыкане размаўляюць пра святасць у часы канфліктаў

Святасць – гэта не толькі статычнае захаванне дасканаласці маральнага жыцця, але дынаміка адносін, тактыльнае перажыванне самога жыцця Бога, — падкрэсліў кардынал Хасэ Таленціна дэ Мендонса. 13 лістапада 2023 года прэфект Дыкастэрыі па культуры і адукацыі адкрыў трохдзённую даследчую канферэнцыю «Супольнае вымярэнне святасці», арганізаваную Дыкастэрыяй па справах кананізацыі ў Патрыстычным інстытуце Аўгустыніянум у Рыме. У інтэрв’ю Vatican News кардынал дэ Мендонса ...

Читать далее »

Папа Францішак у пасланні на Сусветны дзень моладзі: цешцеся надзеяй

Не паддавацца індывідуалізму і абыякавасці, дзяліцца надзеяй, у тым ліку ў сацыяльных сетках, — заклікаў Папа ў пасланні на 38-ы Сусветны дзень моладзі, які 26 лістапада 2023 года пройдзе ў Касцёле на дыяцэзіяльным узроўні. Тэмай звароту сталі словы, якія святы Павел скіраваў да рымскай хрысціянскай супольнасці ў часы жорсткага пераследу: Цешцеся надзеяй (Рым 12,12). Гэта была тая “радасць надзеі”, якую ...

Читать далее »

Прызначаны пяць юбілейных святыняў з нагоды святкавання 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі

Падчас сустрэчы святароў і кансэкраваных асоб 13 лістапада біскуп Алег Буткевіч аб’явіў аб прызначэнні пяці юбілейных святыняў з нагоды ўрачыстых юбілейных святкаванняў 25-годдзя ад заснавання Віцебскай дыяцэзіі, якія праходзяць у Беларусі з 12 лістапада 2023 г. па 1 снежня 2024 г. Гэтымі святынямі сталі: Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску, касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе – дыяцэзіяльны Санктуарый ...

Читать далее »

Апостал адзінства сабраў духавенства дыяцэзіі ў Віцебску на распачацце юбілейнага года

З 12 лістапада 2023 года ў Беларусі распачаліся юбілейныя святкаванні 25-годдзя ад заснавання Віцебскай дыяцэзіі. Гэты дзень адметны тым, што з’яўляецца таксама ўрачыстасцю для тэрытарыяльнай адзінкі нашай краіны, бо менавіта 400 год таму арцыбіскуп Полацкі Язафат Кунцэвіч праз прынятую смерць нарадзіўся для неба, супольнасць святых узбагацілася яшчэ адным мучанікам, які праліў сваю кроў у абарону веры і праўды, вернасці Святому ...

Читать далее »

Пантыфік заклікаў да міру ў Судане, Святой Зямлі і Украіне

Падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі 12 лістапада 2023 года Святы Айцец звярнуўся з заклікам аб міры ў Судане, Святой Зямлі і Украіне. Папа Францішак нагадаў аб тым, што ўжо на працягу многіх месяцаў у Судане ідзе грамадзянская вайна, “якой не відаць канца”. Яна прывяла “да шматлікіх ахвяр, мільёнаў унутрана перамешчаных асоб і бежанцаў у суседнія краіны, а таксама да ...

Читать далее »

У Віцебскай катэдры адзначылі 400-годдзе мучаніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча

Што можа сучасны чалавек сказаць пра асобу, якая жыла 400 год таму назад? Што можа распавесці пра  таго, хто трагічна закончыў жыццё на нашай віцебскай зямлі… Адказы на гэтыя пытанні прагучалі ў літаратурных творах і малюнках удзельнікаў конкурсу “неВЯДОМЫ ЗАСТУПНІК”, які прысвечаны 400-годдзю мучаніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча. Святы Язафат Кунцэвіч з’яўляецца апекуном Віцебскай дыяцэзіі, літургічны ўспамін якога прыпадае на ...

Читать далее »

Духоўна-музычным святкаваннем адзначаць у Віцебску заканчэнне Літургічнага года

Урачыстасцю Хрыста Валадара Сусвету заканчваецца Літругічны год у Касцёле. З гэтай нагоды 26 лістапада і з натхнення св. Цэцыліі ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбудзецца духоўна-музычнае святкаванне. У праграме: — канферэнцыя на тэму «Удзел у пераможным Хрыстовым Валадарстве» — арганныя творы Іагана Баха і Дэніса Бэдара Пачатак — 10.30. Уваход вольны.

Читать далее »

У студзені ў Мёрах пройдзе дыяцэзіяльны фестываль каляднай песні «Зорка Бэтлеема»

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах запрашае да ўдзелу ў дыяцэзіяльным фестывалі каляднай песні «Зорка Бэтлеема», які адбудзецца 4 студзеня 2024 года. Конкурс праводзіцца ў двух узроставых катэгорыях: дзеці (да 12 гадоў); моладзь (13-17 гадоў) Па намінацыях: сола; гурт; інструментальная творчасць. Да ўдзелу запрашаюцца творчыя калектывы ад парафій. Працягласць выступлення не павінна перавышаць 20 хвілін. Удзельнікам конкурсу неабходна прайсці ...

Читать далее »