Авторские архивы: catholic_admin

Ці можна насіць крыжык і ружанец у якасці ўпрыгожвання? Тлумачыць тэолаг

На вуліцах і ў інтэрнэце мы можам бачыць людзей, якія выкарыстоўваюць хрысціянскія сімвалы ў якасці ўпрыгожванняў. Ружанец ці крыжык у якасці ўпрыгожвання — гэта добрая ідэя? Калі выкарыстанне хрысціянскіх сімвалаў можа быць грахом? «Калі крыж выкарыстоўваецца не па рэлігійных прычынах, напрыклад, для таго, каб справакаваць або паказаць, што яго адпрэчваюць. Такая матывацыя існуе і сёння ў нашэнні ўпрыгожванняў з крыжам. ...

Читать далее »

Тэст пра святых апосталаў Пятра і Паўла

Святыя апосталы Пётр і Павел з’яўляюцца падмуркам Касцёла. Наступнікам Пятра з’яўляецца Папа Рымскі, які працягвае яго служэнне ў Касцёле. Прапануем вам праверыць, наколькі добра вы ведаеце пра гэтых апосталаў. Падрыхтавала Лаліта Арлоўская

Читать далее »

Папа Францішак распарадзіўся стварыць аграэлектрычную станцыю

26 чэрвеня 2024 года быў абнародаваны апостальскі ліст Брат Сонца (Fratello Sole), выдадзены ў форме motu proprio. У ім Папа Францішак распарадзіўся стварыць агравальтаічную ўстаноўку, якая будзе цалкам забяспечваць электрычнасцю Дзяржаву Ватыкан. Апостальскім лістом Брат Сонца Святы Айцец даручыў старшыні Губернатара Дзяржавы Ватыкан і старшыні Адміністрацыі маёмасці Святога Пасада стварыць аграэлектрычную станцыю ў экстэрытарыяльным раёне Санта-Марыя-дзі-Галерыя, на поўначы Рыма. Устаноўка ...

Читать далее »

Тавары для сада і агарода? Ці для саду і агароду? Як павінна быць па-беларуску?

У моўную рубрыку “Каталіцкага Весніка” звярнулася наша чытачка сп-ня Крысціна з Маладзечна. Яна кажа, што закончыла ў свой час рускамоўную школу, у тэхнікуме таксама вучылася па-руску. Але гэта зусім не перашкаджае ёй не проста цікавіцца беларускай мовай, але і чытаць беларускую літаратуру, слухаць нашыя песні, гаварыць па-беларуску ў побыце, стараючыся пазбягаць памылак і імкнучыся захоўваць патрэбную культуру маўлення. Менавіта гэтыя ...

Читать далее »

“Мы на зямлі знаходзімся ў гасцях”: адбылося пахаванне таты ксяндза каноніка Аляксея Раманчука

27 чэрвеня 2024 года ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле адбылося развітанне з татам кс. каноніка Аляксея Раманчука, пробашча парафіі Спаслання Духа Святога ў Барысаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Віктар Раманчук адышоў у вечнасць ва ўзросце 79 гадоў. Цэлебрацыю святой Імшы і абрады пахавання на могілках узначалілі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Біскуп ...

Читать далее »

Айцец Віктар Жук — новы настаяцель езуітаў у Віцебску

У аўторак 25 чэрвеня айцец правінцыял Збігнеў Лячкоўскі SJ змяніў настаяцеля супольнасці езуітаў святога Андрэя Баболі ў Віцебску. Падчас святой Імшы ў кляштарнай капліцы айцец правінцыял падзякаваў цяперашняму настаяцелю Клеменсу Верту SJ і зачытаў дэкрэт аб прызначэнні новым настаяцелем Віктара Жука SJ. Ва ўрачыстасці таксама ўдзельнічаў Томаш Ортман SJ, настаяцель Расійскага рэгіёна Велікапольска-Мазавецкай правінцыі, да якога належыць віцебская супольнасць. За ...

Читать далее »

Цуды святога Антонія. Маладая сям’я з-пад Гродна пра свае адносіны з нябесным заступнікам

Некаторы час таму мне трапіла ў рукі кніга Вільгельма Хунермана “Святы Антоній Падуанскі”. З яго біяграфіяй, напэўна, знаёмы амаль кожны католік-практык, аднак у той час узнікла жаданне пазнаёміцца з мастацкай інтэрпрэтацыяй жыцця святога. З першых старонак мяне захапілі незвычайны сюжэт, багацце вобразаў і арыгінальнасць выкладу. Кожную вольную хвіліну я звярталася да кнігі, а пасля абдумвала прачытанае, аналізавала пэўныя моманты. Дзіўны, ...

Читать далее »

Пантыфік заклікае даверыць Украіну, Палесціну і Ізраіль святым Пятру і Паўлу

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 26 чэрвеня 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак згадаў пра сітуацыю ва Украіне і Святой Зямлі. Звяртаючыся да моладзі, хворых, пажылых і маладажонаў, Папа нагадаў, што 29 чэрвеня ў Касцёле будзе адзначацца ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, нябесных апекуноў Рыма. “Па іх прыкладзе будзьце місійнымі вучнямі, усюды даючы сведчанне прыгажосці Евангелля. ...

Читать далее »

Незвычайны ўклад ва ўсім Каталіцкім Касцёле. У суботу будуць збіраць грошы на важную справу

У сувязі з урачыстасцю святых апосталаў Пятра і Паўла 29 чэрвеня ў Каталіцкім Касцёле ў суботу запланаваны збор на апостальскую і дабрачынную дзейнасць Папы Рымскага і Святога Пасаду, паведамляе deon.pl. Як адзначае Эканамічны Сакратарыят Апостальскай Сталіцы, «яна можа быць невялікай, але мае вялікае сімвалічнае значэнне». Атрыманыя сродкі накіраваны на падтрымку дабрачыннай дзейнасці Папы Рымскага і структур, якія суправаджаюць яго апостальскую ...

Читать далее »

Міжнародная тэалагічная камісія рыхтуе дакумент аб Сімвале веры

З нагоды 1700-годдзя Нікейскага Сабора ў 2025 годзе Міжнародная тэалагічная камісія рыхтуе дакумент аб Сімвале веры, абвешчаным у той час і дапоўненым на Канстанцінопальскім Саборы 381 года. Над тэкстам, які павінен быць апублікаваны ў пачатку наступнага года, працуе група тэолагаў пад кіраўніцтвам Генеральнага сакратара Камісіі, ксяндза П’етра Коды. У L’Osservatore Romano намеснік сакратара Камісіі, ксёндз Маўрыцыа Барба патлумачыў, што дакумент ...

Читать далее »