Авторские архивы: catholic_admin

Заўчасна памёр апостальскі нунцый пры Еўрасаюзе

11 жніўня 2024 года раніцай на 74-м годзе жыцця памёр апостальскі нунцый пры Еўрапейскім саюзе, арцыбіскуп Ноэль Трэнар. Папа Францішак прызначыў яго на пасаду ў 2022 годзе. Трэнар нарадзіўся ў Сільверстрыме, у Ірландыі, 25 снежня 1950 года. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1976 годзе. З 31 сакавіка 1993 года быў генеральным сакратаром Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE), якая знаходзіцца ў ...

Читать далее »

Свята вёскі Гліншчына адзначылі з малітвай

10 жніўня вёска Гліншчына ў Пастаўскім раёне адзначыла свята вёскі. Гэта была цудоўная нагода сустрэцца ў роднай мясціне былым вяскоўцам, якія цяпер жывуць у розных куточках краіны і нават за яе межамі. У Гліншчыне, якая некалі налічвала дзве сотні жыхароў, стала жывуць дзве жыхаркі, а яшчэ чатыры хаты выкарыстоўваюцца як лецішчы. Святкаванне пачалося з супольнай малітвы ля крыжа ў цэнтры ...

Читать далее »

Парафіяльны адпуст у Германавічах

10 жніўня ў Германавічах адбыўся парафіяльны адпуст з нагоды свята Перамянення Пана, якое Касцёл адзначае 6 жніўня. На фэст сабраліся не толькі мясцовыя вернікі, але таксама госці з суседніх парафій. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне ксёндз канонік Валерый Орсік. Традыцыйна адпустовай урачыстасці папярэднічала пэўная духоўная практыка, якая распачалася яшчэ ў пятніцу. Эўхарыстыя з душпастырскай навукай, ...

Читать далее »

Рэалізаваны талент служэння Пану Богу. 25-годдзе манаскага жыцця сястры Марыі Шамовіч адзначылі ў Віцебску

6 жніўня ў віцебскай парафіі Святога Антонія адбылася юбілейная ўрачыстасць з нагоды 25-годдзя манаскага жыцця сястры Марыі Шамовіч, якая служыць у Віцебскай дыяцэзіі. Святую Імшу ўзначаліў канцлер курыі ксёндз-канонік Віктар Місевіч. На літургіі прысутнічалі ксёндз-канонік Аляксей Ляшко, сёстры і парафіяне. Як адзначыў у сваім казанні пробашч парафіі ксёндз-канонік Сяргей Сурыновіч, “юбілей — гэта цудоўная нагода падзякаваць Пану Богу за пакліканне, ...

Читать далее »

Разважанне на XIX звычайную нядзелю. Год В

Евангелле Ян 6, 41–51 “У той час: Абурыліся на Езуса юдэі за тое, што Ён сказаў «Я хлеб, які сышоў з неба», і казалі: Ці не Езус гэта, сын Юзафа, бацьку якога і маці мы ведаем? Як жа Ён кажа «Я сышоў з неба»? Езус сказаў ім у адказ: Не абурайцеся між сабою. Ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Фізікела дыяканам: нясіце ў свет надзею, якая не расчароўвае

«Калі вы жадаеце прыняць сучасны евангелізацыйны выклік, вы павінны ўмець апранаць мову веры ў вопратку надзеі», — нагадаў прапрэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі італьянскім дыяканам. Арцыбіскуп Рына Фізікела звярнуўся да ўдзельнікаў XXIX Нацыянальнай канферэнцыі, арганізаванай супольнасцю італьянскіх дыяканаў. У мерапрыемстве, якое прайшло ў Асізі 5-8 жніўня 2024 года, прынялі ўдзел каля 200 чалавек. Іерарх заахвоціў дыяканаў быць «прарокамі» і «сейбітамі надзеі», ...

Читать далее »

У семінарыю ў Гродне залічаны новыя студэнты

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў уступны экзамен, па выніках якога стала вядома, хто прыняты на першы курс навучання. Юнакі, якія жадаюць прысвяціць жыццё служэнню Богу і людзям у Хрыстовым святарстве, сабраліся ў будынку семінарыі 8 жніўня. У гэты дзень адбываліся падача дакументаў і кваліфікацыйныя гутаркі са святарамі. 9 жніўня адбыўся ўступны экзамен, які складаўся з дзвюх частак ...

Читать далее »

Ва Уселюбе прайшоў фестываль “Novafest”

3 жніўня ў парафіі св. Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) адбыўся IV хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі “Novafest”. Сёлета яго лейтматывам былі словы з Паслання апостала Паўла да Эфесцаў: “Аднавіце дух вашага розуму і апраніцеся ў новага чалавека” (пар. Эф 4, 4). У фестывалі ўдзельнічала каля 500 чалавек з усіх абласцей Беларусі. Фестываль традыцыйна пачаўся раніцай з рэгістрацыі гасцей і ўдзельнікаў пад спевы ...

Читать далее »

Святы Айцец выбраў тэму Сусветнага дня міру – 2025

“Адпусці нам правіны нашы: адары нас Тваім супакоем” – такую тэму Святы Айцец выбраў на 58-ы Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2025 года. Папа прысвеціць ёй адмысловае пасланне. 8 жніўня 2024 года Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека выдала паведамленне, у якім патлумачыла, што тэма “сугучная біблійнаму і касцёльнаму сэнсу Юбілейнага года і натхнёная, у прыватнасці, энцыклікамі ...

Читать далее »

Глыбоцкая парафія запрашае ў 10-ю юбілейную пілігрымку ў Браслаў

Пешая пілігрымка распачнецца 14 жніўня святой Імшой а 7-й гадзіне ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. Кіраўнік — кс. Мікалай Ціхановіч. Маршрут: 1 дзень: Глыбокае — Шаркаўшчына; 2 дзень — Шаркаўшчына — Барадзенічы; 3 дзень: Барадзенічы – Браслаў. Рэгістрацыя да 11 жніўня праз гугл-форму>> Унёсак пілігрыма складае 20 рублёў.

Читать далее »