Авторские архивы: catholic_admin

Леў XIV прысвяціў новы Апостальскі ліст святарам

На важнасць умацавання фармацыі святароў, канкрэтных праяў святарскага братэрства і адкрытасці пастыраў на супрацоўніцтва з усім Божым народам звярнуў увагу Папа Рымскі ў новым Апостальскім лісце. 22 снежня 2025 года ў Ватыкане быў апублікаваны Апостальскі ліст Льва XIV “Una fedeltà che genera futuro” (з італьянскай мовы: “Вернасць, якая нараджае будучыню”). Дакумент прымеркаваны да 60-годдзя двух дэкрэтаў Другога Ватыканскага Сабора: “Optatam ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Генсвайн пра Бэнэдыкта XVI: ёсць сведчанні аб цудах

Арцыбіскуп Георг Генсвайн распавёў пра духоўную спадчыну Бэнэдыкта XIV, якая была захавана без яго ведама, а таксама аб распачацці збору матэрыялаў для працэсу беатыфікацыі Ёзэфа Ратцынгера. На старонках італьянскага штодзённіка “Il Tempo” з’явілася інтэрв’ю з былым сакратаром Папы Бэнэдыкта XVI арцыбіскупам Георгам Генсвайнам. Цяперашні нунцый у Літве, Латвіі і Эстоніі паведаміў, што ўжо пэўны час атрымлівае мноства лістоў са сведчаннямі ...

Читать далее »

Адбылася прэзентацыя першага поўнага каталіцкага перакладу «Пяцікніжжа Майсея» на беларускую мову

20 снежня ў пастаральным цэнтры імя св. Дамініка Савіа ў Бараўлянах адбылася падзея сапраўды гістарычнага маштабу — прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага перакладу «Пяцікніжжа Майсея» на беларускую мову. Пяцікніжжа — гэта не проста кніга; гэта мост паміж эпохамі, культурамі і сакральнымі традыцыямі свету. Урачыстасць сабрала іерархаў Каталіцкага Касцёла, прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій і рэлігійных абшчын супольнасцяў Беларусі, прадстаўнікоў дзяржаўных уладаў, ...

Читать далее »

Спісы абразоў Маці Божай сустрэнуць Каляды ў Ваўкалаце

Праслаўляючы прыгожымі словамі спеву “…памажы, Марыя, нам знайсці дарогу, што вядзе да Неба, да яднання з Богам…” сямейныя пары ўрачыста ўнеслі пілігрымуючыя Багародзічныя абразы ў свой старадаўні касцёл. Так 13 снежня спісы пілігрымуючых цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі прыбылі ў Ваўкалацкую парафію святога Яна Хрысціцела (Докшыцкі дэканат). Гэта стала 24 парафія Віцебскай дыяцэзіі і 122-м месцам адведзінаў Марыі за 4 ...

Читать далее »

У Гродзенскай дыяцэзіі cтвораны цэнтр руху «Сужэнскія сустрэчы» (+анонс рэкалекцый)

Рух «Сужэнскія сустрэчы» ужо больш за 20 гадоў актыўна праводзіць рэкалекцыі для сужонкаў і духоўных асобаў у Беларусі. Важнай падзеяй у гэты адвэнтавы перыяд чакання Збаўцы стала стварэнне цэнтра руху ў Гродзенскай дыяцэзіі. Праз дар дыялогу рух дапамагае парам і кансэкраваным асобам знаходзіць шляхі ўмацавання адносін, пераадольваць крызісы рознай ступені цяжкасці, аднаўляць эмацыйную блізкасць, цеплыню і ўзаемапаразуменне. Галоўнай мэтай стварэння ...

Читать далее »

Папа Леў XIV склікае свой першы кансісторый

7-8 студзеня 2026 года адбудзецца першы надзвычайны кансісторый, скліканы Папам Львом XIV. Сустрэча стане момантам малітвы, разважання і абмену меркаваннямі для аказання падтрымкі Папу ў кіраванні Касцёлам. Кансісторый распачнецца на наступны дзень пасля ўрачыстага завяршэння Юбілею надзеі і закрыцця Святой Брамы Базілікі Святога Пятра ў Ватыкане, якое адбудзвецца 6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана. “Сустрэча будзе праходзіць на працягу двух ...

Читать далее »

ІV Нядзеля Адвэнту, Год A

Мц 1, 18–24 Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць Яе, хацеў патаемна адпусціць Яе. Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давіда! Не бойся прыняць Марыю, ...

Читать далее »

Разважанне на ІV нядзелю Адвэнту. Год A

Евангелле Мц 1, 18–24 Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць Яе, хацеў патаемна адпусціць Яе. Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давіда! Не бойся прыняць ...

Читать далее »

Папа: гісторыя ў руках Бога і тых, хто спадзяецца на Яго

Езус хоча нараджацца зноў і зноў: мы можам даць Яму цела і голас. Вось нараджэнне, якога чакае ўсё стварэнне, — падкрэсліў Леў XIV падчас апошняй юбілейнай аўдыенцыі, якая прайшла 20 снежня 2025 года ў Ватыкане. “Калі Божае Нараджэнне ўжо на парозе, мы можам сказаць: “Пан – блізка!”. Без Езуса гэта сцвярджэнне можа гучаць амаль як пагроза, але дзякуючы Яму мы ...

Читать далее »

25 гадоў адноўленай парафіі святога Антонія ў Віцебску: гісторыя і сучаснасць

У наступным годзе парафія святога Антонія Падуанскага ў Віцебску будзе адзначаць юбілей свайго аднаўлення. З гэтай нагоды рэдакцыя Каталіцкага Весніка паразмаўляла з яе цяперашнім пробашчам ксяндзом канонікам доктарам Сяргеем Сурыновічам.  — Шаноўны ксёндз Сяргей, у 2026 годзе парафія святога Антонія адзначае 25-годдзе свайго аднаўлення. Што для Вас значыць гэты юбілей? — Для мяне гэта вялікая радасць і знак Божай ласкі. ...

Читать далее »