Авторские архивы: catholic_admin

Апостальскі Нунцый сустрэўся з Міністрам замежных спраў

7 красавіка 2015 года адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Апостальскім Нунцыям у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці. Як інфармуе сайт Міністэрства, бакі абмеркавалі вынікі візіту ў Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Ватыкана кардынала П’етра Параліна, які прайшоў па запрашэнні беларускага боку 12-15 сакавіка 2015 года, а таксама шэраг пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.

Читать далее »

Чаму беларусы чакаюць Папу?

Падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка, адзначыў, што каталіцкая супольнасць нашай краіны заслугоўвае прыезду Пантыфіка. А чаму беларускія католікі чакаюць Папу? Аляксандр Глекаў: – “Беларусь чакае Папу!” – гэтыя словы гучалі падчас тэлемосту з Ватыканам у мінскай катэдры ў 2008 годзе, суправаджалі Дзяржаўнага Сакратара Папы Рымскага Тарчызіа Бэртонэ падчас яго візіту сем гадоў таму ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікаў спыніць пераслед хрысціян

Святы Айцец у чарговы раз нагадаў аб праблеме пераследу хрысціян. 6 красавіка звяртаючыся да вернікаў з вакна Апостальскага палацу Ватыкана, Папа асаблівым чынам прывітаў дэлегацыю каталіцкага руху “Шалом”, члены якога правялі ў Рыме эстафету салідарнасці, з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да пераследу вызнаўцаў Хрыста ў свеце. “Ваш шлях па дарогах закончыўся, але ўсімі павінен працягвацца духоўны шлях гарачай малітвы, канкрэтнага ...

Читать далее »

Як навучыцца не асуджаць людзей?

“Хвала Хрысту! Як навучыцца не асуджаць людзей?” Алег На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR: – Асуджэнне іншых наўпрост звязана з узвышэннем сябе. Мы нікога не зможам асудзіць, не ўзвысіўшыся над гэтым чалавекам. Іншымі словамі, мы адначасова лічым сябе лепшымі за тых, каго асуджаем. Узгадаем вядомы прыклад, які прыводзіў Езус: «Фарысей, стоячы, так маліўся ў сабе: “Божа, дзякую Табе, што ...

Читать далее »

У Оршы адбудуцца рэкалекцыi “Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі”

Усе жадаючыя запрашаюцца да ўдзелу ў рэкалекцыях “Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі”. Рэкалекцыі адбудуцца ў два тэрміны: 17-19 і 24 -26 красавіка. Пачатак у пятніцу у 16.00, а заканчэнне ў нядзелю у 15.00. Адрас правядзення: горад Орша, вул. Савецкая, 6, парафія св. Язэпа. У раскладзе кожнага дня: Святая Імша, духоўныя канферэнцыі, разважанні над Божым Словам, малітва праслаўлення, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, ...

Читать далее »

У Беларусі Велікодны панядзелак працоўны, а як у суседзяў?

Яшчэ нядаўна ў Беларусі Велікодны панядзелак быў выходным днём. Аднак у 1998 годзе прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адмяніў гэтую практыку, пакінуўшы вернікам для святкавання толькі нядзелю. Аднак у свеце краін, дзе грамадзяне не працуюць у велікодны панядзелак, даволі шмат. Гэтак у Еўропе выходным панядзелак з’яўляецца ў Албаніі, Аўстрыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, Грэцыі, Кіпры, Італіі, Партугаліі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Харватыі, ...

Читать далее »

Як адкінуць страх перад споведдзю?

“Хвала Хрысту! Адкажыце, калі ласка, як адкінуць страх перад споведдзю?” Алег На пытанне адказвае кс. Кірыл Бардонаў: – Цалкам натуральна, што чалавек баіцца паспавядацца. Мы не ідзём расказваць пра свае подзвігі, а зусім наадварот. Некаторыя ў гэтым страху заўважаюць дзеянне злога духа: спачатку злы дух спакушае чалавека, прывабліваючы яго да граху, а потым перашкаджае ў ім прызнацца. Страх можа быць ...

Читать далее »

«Вясёлы дзень для нас настаў!» Вялікдзень у Гродне

Уік-энд 4 — 5 красавіка быў асаблівым: настаў час Вялікай суботы і Вялікоднай нядзелі. Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі замерлі ў чаканні Збаўцы, пасля чаго па ўсіх парафіях Гродзеншчыны разнёсся радасны гоман: “Хрыстос Уваскрос!” У Вялікую суботу парафіяне, па ўжо даўно склаўшайся традыцыі, праз увесь дзень прыносілі ў касцёл кошычкі з велікоднымі стравамі для асвячэння. Увечары вернікі сабраліся на Пасхальную вігілію, якая ...

Читать далее »

Хрыстос уваскрос! Прасі, каб уваскрасіў цябе

«Госпад Ісус для кожнага з нас хоча здзейсніць цуд уваскрасення. Нам жа засталося адкрыць сэрца і сказаць: «Хачу!» 5 красавіка больш за мільярд каталікоў ва ўсім свеце святкавалі Пасху — Уваскрасенне Госпада Ісуса Хрыста. У ноч на нядзелю многія вернікі сабраліся ў святынях, каб сустрэць гэты вялікі пераход ад смерці да жыцця. Сотні гомельскіх католікаў таксама сабраліся разам у Велікодную ...

Читать далее »