Літургія Апошняй Вячэры ў парафіі святога Апостала Андрэя ў Лынтупах распачалася працэсіяй на ўваход. Пасля абвяшчэння Евангелля ксёндз Павел прамовіў гамілію, у якой нагадаў пра братнюю любоў і прабачэнне, паведамляе парафіяльны сайт. Пасля, ужо па традыцыі, адбыўся абрад абмывання ног. Эўхарыстычную літургію распачала працэсія з дарамі, у якой былі таксама прынесены дары для бедных. Пасля малітвы пасля Камуніі святар з ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Відэаверсія прэс-канферэнцыі біскупа Алега Буткевіча
Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч 31 сакавіка сустрэўся з журналістамі ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Прэс-канферэнцыя была прымеркаваная да свята Пасхі. Прадстаўляем Вашай увазе відэаверсію прэс-канферэнцыі. Запрашаем да прагляду!
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызму ў Віцебску
У Вялікі Чацвер, 2 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызму, якую разам з ім канцэлебравалі Генеральны вікарый ксёндз пралат Францішак Кісель і святары Віцебскай дыяцэзіі. На пачатку Эўхарыстыі біскуп Алег звярнуўся да прысутных са словамі прывітання і падзякі, што, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, святары сабраліся разам у Віцебску, каб адчуць еднасць свайго прэзбітэрыя. ...
Читать далее »Святары благаславілі верхнядзвінскіх хлебаробаў
Традыцыйны абрад па пачатку пасяўной кампаніі прайшоў 28 сакавіка ў ААТ «Прудзінкі» Верхнядзвінскага раёна. — Вось і прыйшло свята першай баразны, якое мы сустракаем з песнямі, музыкай, — адзначыў старшыня Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Марковіч. — І я ўпэўнены, што мы сваёй працай і з Божым благаслаўленнем атрымаем добры ўраджай. Як паведамляе «Дзвінская праўда», асвяціць збожжа пад будучы ўраджай, ...
Читать далее »Барысаўскі гурт EMMAUS запрашае на Велікодны канцэрт
Запрашаем на Велікодны канцэрт, які прадставіць Вам моладзь парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, што ў Барысаве. Няхай кожны сябе адчувае пакліканым на яго, каб падтрымаць нашых маладых спевакоў, бо гэты моладзевы гурт пад назвай EMMAUS, толькі пачынае рабіць свае першыя крокі на вялікай публіцы. Яны патрабуюць нашай прысутнасці, шчырых усмешак і канешне крыху акляскаў. Заплануй свой уласны час, каб у ...
Читать далее »Тысячы кветак упрыгожаць ватыканскую плошчу
У Ватыкане працягваецца падрыхтоўка да велікодных урачыстасцяў. Грузавы аўтамабіль запоўнены кветкамі, прызначанымі для ўпрыгожвання плошчы св. Пятра, прыбудзе 2 красавіка з Нідэрландаў. Расліны будуць разгружаны ў Ватыканскіх садах, дзе група фларыстаў іх размесціць у адпаведныя вазы і кантэйнеры. На наступны дзень пачнецца іх устаноўка на плошчы. Па традыцыі загадзя распрацоўваецца план растаноўкі кветак. Імі запаўняюцца шэсць сектараў: алтарная частка, уваход ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з журналістамі
Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч 31 сакавіка сустрэўся з журналістамі ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Прэс-канферэнцыя была прымеркаваная да свята Пасхі. Як кажа Яго Эксцэленцыя, Пасха — значная падзея ў жыцці грамадства, трэба таксама і праз сродкі масавай інфармацыі дапамагаць людзям далучацца да гэтай падзеі. Бо ў цяперашні час чалавек сустракаецца са шматлікімі праблемамі, перад якімі вельмі часта ...
Читать далее »Баснійскія мусульманскія цесляры рыхтуюць дар Папу
Падчас Эўхарыстыі ў рамках візіту ў Сараева 6 чэрвеня 2015 г. Святы Айцец будзе карыстацца тронным крэслам вырабленым двума мусульманскімі цеслярамі: Саленам Хайдаровачам і яго сынам Эдзінам, якія пражываюць у горадзе Завідавічы, у цэнтральнай Босніі і Герцагавіне. Крэсла будзе зроблена з арэхавага дрэва і ўпрыгожана выявамі папскага гербу і баснійскіх катэдральных касцёлаў. Яго аўтары – якія, як і многія іншыя ...
Читать далее »Святары заклікаюць не клеіць на велікодныя яйкі вобразы Хрыста і святых
Лепш упрыгожыць святочныя прадукты сваімі рукамі ці купіць налепкі з прыгожымі ўзорамі. Хрысціяне ўсяго свету рыхтуюцца сустрэць Уваскрасенне Хрыстовае. Святары заклікаюць вернікаў ўважліва паставіцца да ўпрыгожвання Велікодных яек: калі перашчыраваць, можна дайсці да блюзнерства. Апошнія гады пры падрыхтоўцы святочнага стала ўсё часцей гаспадыні купляюць і абгортваюць Велікодныя яйкі налепкамі абразкоў. Несумненна, гэта вельмі прыгожа і эфектна, але ж абразок прыйдзецца ...
Читать далее »У Гродне на перадабортных кансультацыях жанчынам будуць паказваць эмбрыёны
Гродзенскія медыкі, якія займаюцца перадабортным кансультаваннем, а таксама вядуць прафілактычныя лекцыі ў моладзевых аўдыторыях, у якасці навочнага дапаможніка будуць выкарыстоўваць мадэлі 12-тыднёвых эмбрыёнаў. Пра гэта 30 сакавіка паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Наталля Антановіч. Мадэлі эмбрыёнаў зробленыя з мяккага латэкса ў натуральную велічыню. Партыю са ста такіх эмбрыёнаў гродзенскім жаночым кансультацыям перадалі Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!