Авторские архивы: catholic_admin

Францішак звярнуўся да каталіцкіх урачоў

Папа Францішак прывітаў удзельнікаў канферэнцыі пад назвай “Этыка і выдаткі на службе здароўю: канфлікты і саюзы паміж маральнасцю, навуковымі даследваннямі і эканамічнымі рэсурсамі”. Форум, арганізаваны Асацыяцыяй каталіцкіх урачоў Італіі, пачаўся 12 верасня 2015 г. у Верчэлі, на поўначы краіны. Яго ўдзельнікі разважаюць на тэму так званага “новага гуманізму”, які часта ставіць перад работнікамі сферы аховы здароўя складаныя выклікі і дылемы. ...

Читать далее »

Жодзінская моладзь прапанавала маліцца ружанцам па скайпе

Каталіцкая моладзь з парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне прапануе ўсім ахвотным кожны дзень разам маліцца ружанцовай малітвай па скайпе. Супольную малітву на ружанцы ў фармаце рэальных сустрэчаў парафіяльным колам жодзінцы пачалі больш за год таму. Сярод ўдзельнікаў малітоўнага кола ёсьць як пастаянны ўдзельнікі, так і тыя, хто прыходзіць калі-некалі. Цяпер вернікі з Жодзіна вырашылі інтэграваць у сваё кола ўсіх, ...

Читать далее »

Смаргонскі Савіо-клуб папоўніўся новымі ўдзельнікамі

Што б вы рабілі, калі б даведаліся, што ў хуткім часе памрэце? Не ведаю, як адказалі бы вы, але св. Дамінік Савіо адказаў так: “Я бы далей гуляў у футбол”. Гэты маленькі хлопчык у кожны момант гатовы быў спаткацца з Богам і гэтаму вучыў сваіх сяброў. Сёння ў дзяцей парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні ёсць магчымасць ісці да святасці ...

Читать далее »

Папа наведае лютэранскую царкву ў Рыме

15 лістапада 2015 г. Святы Айцец здзейсніць візіт у евангелічна-лютэранскую царкву ў Рыме, вынікае з раскладу мерапрыемстваў з удзелам Пантыфіка на бліжэйшыя тры месяцы, які быў апублікаваны Апостальскай Сталіцай. Пасля свайго падарожжа на Кубу і ў ЗША, якое адбудзецца 19-28 верасня, Святы Айцец прыме ўдзел у малітоўным чуванні з нагоды адкрыцця XIV Звычайнай сесіі Сінода Біскупаў на тэму сям’і. Яно ...

Читать далее »

Глабальны флэшмоб у сацсетках правядуць хрысціяне ўсяго свету

Тысячы хрысціян ва ўсім свеце ў адзін момант раскажуць аб сваёй веры ў Ісуса. Глабальны хрысціянскі флэшмоб #идитеинаучите запланаваны ў сацсетках на 30 верасня. Чакаецца, што каля 100 тысяч вернікаў з розных краін з дапамогай такіх сацыяльных медыя, як Facebook, Vkontakte і Twitter адначасова падзеляцца паведамленнем пра тое, чаму яны вераць у Ісуса. Кожны з іх раскажа сваім сябрам, чаму ...

Читать далее »

У ЗША стварылі мабільны дадатак «Жарт з Папам»

Гэта не жарт! У ЗША напярэдадні паломніцтва Папы Францішка з’явіўся мабільны дадатак «Joke with the Pope» («Жарт з Папам»). «Я люблю смяяцца і жартаваць. Гэта мне дапамагае быць бліжэй да Бога». Папа Францішак піша так да аўтараў мабільнага прыкладання, якое Папскае Місіянерскае Таварыства ў ЗША стварыла перад яго візітам. Задачай кампаніі з’яўляецца не толькі пазнанне поўнай радасці вучэнняў Пантыфіка, праз дзяленне ...

Читать далее »

Хачу ўступіць у кармелітанскі ордэн. Што патрэбна зрабіць?

“Хвала Хрысту! Я хачу ўступіць у кляштар і адчуваю вялікую прыхільнасць да духоўнасці Кармелю. Але я не ўпэўнена, што ўступлю менавіта ў кармелітанскі ордэн. Ці магу я прыняць шкаплер і ўступіць у які-небудзь іншы ордэн? Ці трэба выбраць штосьці адно? Буду вельмі ўдзячная за адказ”. Марыя Белая На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD: – Паважаная Марыя! Выбар жыццёвай дарогі ...

Читать далее »

Священник отстроил Ватикан из конструктора «Лего»

Отец Боб Саймон, священник церкви св. Екатерины Сиенской в городке Москва, штат Пенсильвания, построил с помощью конструктора «Лего» уменьшеную копию Ватикана. Игрушечный Ватикан населен миниатюрными обитателями – монахинями, священниками, кардиналами, швейцарскими гвардейцами. Там даже есть миниатюрный Папа Франциск, который приветливо машет рукой зрителям. Пятидесятилетний отец Боб строит Ватикан не впервые. Первая версия была создана им из все тех же кубиков ...

Читать далее »

Верхнядзвінская парафія прывітала новага пробашча і адзначыла парафіяльнае свята

У мінулую нядзелю, 6 верасня, у верхнядзвінскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося парафіяльнае свята, удзел у якім прыняў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Адзначаецца свята ў дзень нараджэння Багародзіцы, у гонар якога названа святыня. Гэта час збору ўраджаю, яркіх восеньскіх фарбаў, таму касцёл сустракае ўрачыстасць у прыгожым акружэнні кветак і з караваямі для гасцей. А разам з ураджаем зямлі тут ...

Читать далее »

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрасіў Папу ў Беларусь

10 верасня ў папскай аўдыенцыі для біскупаў, якія атрымалі сакру на працягу апошняга году, прымаў удзел іерарх з Беларусі – дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Як і кожны ўдзельнік сустрэчы ён меў магчымасць падыйсці да Святога Айца і абмяняцца з ім некалькімі словамі. Беларускі іерарх падзякаваў Пантыфіку за тое, што вылучыў яго і ва ўзросце 40 гадоў прызначыў ...

Читать далее »