У канцы жніўня Касцёл прыпамінае святую Моніку, якая з’яўляецца прыкладам для многіх жанчын-хрысціянак. Яе жыццё складана назваць простым. На працягу доўгіх гадоў святая Моніка малілася пра навяртанне свайго сына Аўгусціна, а таксама свайго мужа. Падаецца, што такая малітва пазбаўленая сэнсу: Аўгусцін вёў распуснае жыццё, а муж святой быў далёкі ад хрысціянства. Аднак жонка і мама не траціла надзеі. Яна цалкам ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Новы надпіс Basilica minor з’явіўся над уваходам у касцёл Нараджэння Маці Божай у Браславе
Дыяцэзіяльны Санктуарый Валадаркі азёраў у Браславе — месца, дзе знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Браслаўскай — гэта духоўны цэнтр для шматлікіх вернікаў. Нядаўна над уваходам у касцёл з’явіўся новы надпіс Basilica minor (малая базіліка). Што гэта азначае? Спрабуем разабрацца. Перад усім адкажам на пытанне, што такое базіліка? Базіліка (basilica) — гэта тытул, які надаецца некаторым святыням Каталіцкага Касцёла, каб падкрэсліць ...
Читать далее »Карытас Віцебскай дыяцэзіі дапамог набыць падручнікі для наведвальнікаў урокаў рэлігіі
Карытас Віцебскай дыяцэзіі, дзякуючы дапамозе Нацыянальнага Карытас Беларусі, дапамог парафіям Віцебскай дыяцэзіі набыць падручнікі І і ІІ года падрыхтоўкі да Святой Камуніі. Было набыта і размеркавана па парафіях 600 падручнікаў на 2025/2026 навучальны год. “Такога роду дапамога вельмі істотная для парафіяльных супольнасцяў. Дзякуючы падтрымцы дабрачыннай арганізацыі Карытас больш дзетак зможа прыняць плённы ўдзел у занятках па катэхізісе”, — зазначыў пробашч ...
Читать далее »Святы Айцец благаслаўляе Вэлетры як «Горад Марыі»
Папа Леў XIV накіраваў сардэчнае прывітанне ўдзельнікам урачыстасці, падчас якой горад Вэлетры (Італія) будзе публічна абвешчаны «Civitas Mariae» – «Горадам Марыі», выказваючы надзею на абнаўленне адданасці Маці Божай. Тэкст, падпісаны кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам, сведчыць пра асаблівую ўвагу Святога Айца да гэтага значнага для каталіцкай супольнасці жэсту. У сваім лісце Святы Айцец выказвае надзею на тое, што ўрачыстасць «паспрыяе абноўленай і ...
Читать далее »15 залатых думак святога Аўгусціна
28 жніўня Каталіцкі Касцёл ушаноўвае св. Аўгусціна, біскупа і доктара. Ён адзіны з айцоў Касцёла, выдатны тэолаг, містык, філосаф і мысліцель. Каб ушанаваць памяць святога, вось некалькі яго цытат, якія дапамогуць знайсці адказы на нашы пытанні. Гэтыя словы больш за ўсё адлюстроўваюць вопыт грэшніка, які адкрыў дарогу да Бога, менавіта ў Ім ён знайшоў усё, чаго шукаў. Свет — кніга. ...
Читать далее »Святы Пасад збірае ў Вене экспертаў па клімаце
Святы Пасад ініцыюе кліматычны дыялог у Вене: эксперты з усяго свету збяруцца абмеркаваць будучыню планеты. Вена на два дні стане цэнтрам сусветнай барацьбы з кліматычным крызісам. Менавіта тут 28-29 жніўня 2025 года Папскія акадэміі навук і сацыяльных навук збяруць навукоўцаў, палітыкаў і экспертаў, каб знайсці адказы на самыя гарачыя кліматычныя выклікі сучаснасці. «Ад крызісу да ўстойлівасці: еўрапейскі шлях да кліматычнай ...
Читать далее »Пачаўся запіс на IX Ружанцовы кангрэс
4 кастрычніка ў Магілёве пройдзе IX Ружанцовы кангрэс “Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці”. Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс. Мэта сёлетняга, ужо дзевятага Ружанцовага кангрэса, як заўсёды паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы. Сёлета сустрэча пройдзе пад дэвізам: «Маці Божая ...
Читать далее »Выходзіць кніга з першымі прамовамі Папы Льва XIV
У кнігарнях з’явіцца том «І няхай будзе мір!» з першымі прамовамі Льва XIV, прысвечаны яго канцэпцыі Касцёла і свету. 27 жніўня 2025 года Ватыканскае выдавецтва выпускае кнігу «І няхай будзе мір! Словы да Касцёла і свету» Льва XIV на італьянскай, англійскай і іспанскай мовах. У першых прамовах Папа акрэсліў свае прыярытэты: прымат Бога, еднасць у Касцёле і пошук міру. Ён ...
Читать далее »Королева Польши: Ченстоховская икона Божьей Матери
Ченстоховская икона Божьей матери – одна из самых почитаемых святынь не только в Польше, но и во всём мире. Она находится в Ясной Гуре в городе Ченстохова. Каждый год поклониться иконе и попросить об исцелении и об избавлении от несчастья приходят десятки тысяч людей. Черная Мадонна, Ченстоховска Матка Боска, Божия Матерь Ченстоховская или, как она названа в тропаре, «Непобедимая победа» ...
Читать далее »У Навагрудку прайшоў агульнабеларускі семінар служыцеляў Альфа-курса
22-24 жніўня ў Навагрудку адбыўся агульнабеларускі малітоўны семінар-канферэнцыя служыцеляў Альфа-курса пад дэвізам “Камунікацыя ў любові”. Семінар быў прысвечаны тэмам звязаным з правільным будаваннем і фарміраваннем каманды служыцеляў, дзеля больш плённага служэння і выканання місіі Паўсюднага Касцёла ў справе “Новай Евангелізацыі”. Так, паводле Божай волі сталася, што адзін з метадаў Новай Евангелізацыі – Альфа-курс, прыносіць добрыя плады ў паасобных парафіяльных супольнасцях ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!