Сведкі марыйных аб’яўленняў, бласлаўлёныя Франсішку Марту і Жасінта Марту, будуць кананізаваныя папам Францішкам 13 мая ў Фаціме, падчас яго візіту ў сусветнавядомы партугальскі санктуарый. Аб гэтым абвясціў сам Пантыфік падчас Звычайнага публічнага кансісторыя па кананізацыі бласлаўлёных, які прайшоў 20 красавіка ў Ватыкане. На ім таксама было вырашана, што 15 кастрычніка будуць кананізаваны іншыя бласлаўлёныя: кс. Андрэ дэ Совераль, кс. Амброзіа ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Ці павінны мы захоўваць пост у пятніцу актавы Вялікадня?
Ад Нядзелі Уваскрасення Пана да Нядзелі Міласэрнасці мы перажываем восем урачыстых дзён запар. Гэта значыць, што на працягу дадзенага часу нас не абавязвае ўстрыманне ад спажывання мясных страў. У справе пятнічнага посту дзейнічае агульны прынцып, што ўрачыстасць адмяняе пост. Пра гэта гаворыць Кодэкс Кананічнага Права (1251): «Устрыманне ад спажывання мяса ці іншых страў, згодна з рашэннем Канферэнцыі Біскупаў, належыць захоўваць ва ...
Читать далее »У Расіі згарэў пабудаваны перасяленцамі з Гродзенскай губерні касцёл
Касцёл 1908 года пабудовы згарэў у вёсцы Беласток Томскай вобласці Расіі ў ноч на 19 красавіка. Будынак згарэў цалкам. Магчымая прычына ўзгарання — падзенне слупа электраперадачы, які знайшлі побач з храмам. Па словах кіраўніка Пудоўскага сельскага селішча Юрыя Севасцьянава, «гэта не падпал», перадае krynica.info са спасылкай на РІА Томск. Згарэлы храм быў дзейсным, па нядзелях там цэлебраваліся Імшы. Сяло Беласток ...
Читать далее »У Чырвоным касцёле Мінска можна атрымаць кансультацыю хрысціянскага псіхолага
У касцёле св. Сымона і Алены ў Мінску працуе хрысціянскі псіхолаг. Усе жадаючыя могуць атрымаць неабходную псіхалагічную кансультацыю па пытаннях сямейных і міжасабовых узаемаадносінаў, а таксама ў шматлікіх іншых сферах. Кансультацыі праводзіць псіхолаг Таццяна Палхоўская, якая мае вышэйшую псіхалагічную адукацыю па спецыялізацыях «Псіхалагічнае кансультаванне. Сямейная тэрапія». Яна скончыла праграму «Nest» па працы з людзьмі, перажыўшымі фізічнае, сексуальнае ці эмацыйнае насілле. Мае першую ступень кваліфікацыі Гештальт Інстытута, а цяпер праходзіць праграму ...
Читать далее »Як стаць каталічкай?
“Добры дзень! Я б хацела прыняць каталіцкую веру. Да каго мне звярнуцца? Жыву ў Віцебску. Дзякуй” Іна На пытанне адказвае кс. Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіі: – Каб стаць каталічкай, неабходна наведаць бліжэйшую парафію ў раёне вашага пражывання і сустрэцца з пробашчам. У гутарцы з ім трэба распавесці пра вашыя матывы і жыццёвае асяроддзе. Калі вы зусім не ахрышчаная, то ...
Читать далее »Беларусь у “святых” гербах: Радашковічы
Першае маё ўражанне, калі я ўбачыў герб Радашковічаў, сфарміравалася ў пытанні: што сее чалавек? Здавалася, што гэта менавіта сейбіт, вобразна прадстаўлены ахінутым мантыяй зямлі. Парастак за сейбітам – гэта будучы плён, раскрытая рука – знак сейбіта. Безумоўна, калі б я ведаў, што гэта святы, нават без пазначэння імя, то мог бы па чырвоным колеры адзення здагадацца, што на выяве мучанік. ...
Читать далее »У Курапатах адбудзецца міжканфесійная малітва за Беларусь
20 красавіка ў 18 гадзін у Курапатах ля крыжа Пакутаў адбудзецца міжканфесійная малітва за Беларусь. Варта адзначыць, што “Няспынная малітва за Беларусь” трывае ўжо два гады. Менавіта з гэтай нагоды адбудзецца супольная міжканфесійная малітва. Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых і шчыра дзякуюць тым, хто трывае ў малітве за нашу краіну!
Читать далее »Велікодны абед у космасе: мясное асарці і вітамінавы напой [відэа]
Некалькі астранаўтаў з борта касмічнага карабля павіншавалі падпісчыкаў сваіх старонак у сацсетках з Вялікаднем, які хрысціяне ўсіх канфесій святкавалі 16 красавіка. Напрыклад, амерыканец Скот Кэлі выклаў у сваім Instagram фота велікоднага зайца ў бязважкасці на фоне Зямлі з подпісам #HappyEaster everybody, атрымаўшы за здымак звыш 23 тысяч лайкаў. А расійскі касманаўт, ураджэнец Беларусі, Алег Навіцкі апублікаваў відэа аб сваім Велікодным ...
Читать далее »Шакаладныя яйкі і спеў разам з біскупам: віцебская група «Бэтэль-Карытас» адсвяткавала Вялікдзень
18 красавіка ў кавярні пры парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску Вялікдзень адзначылі маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі з групы «Бэтэль-Карытас». Сустрэча была напоўнена цеплынёй і ўтульнасцю. Прысутных на мерапрыемстве асабіста павіншаваў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ён уручыў удзельнікам свята шакаладныя яйкі і, нават, праспяваў з імі хорам. Гэты дзень надоўга застанецца ў сэрцы кожнага. Ганна Будзіч, тэкст Аляксандр Ужгарадскі, ...
Читать далее »Пасхальная Вiгiлiя з парафіі Святога Антонія ў Віцебску (+відэа)
Прадстаўляем Вашай увазе запіс трансляцыі з Пасхальнай Вігіліі, якая адбылася 15 красавіка 2017 года ў парафіі Святога Антонія ў Віцебску. Урачыстую Літургію ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!