Служба ў Папскай гвардыі карыстаецца прэстыжам сярод швейцарскай моладзі. Аб гэтым сведчыць той факт, што сёлета прысягу на вернасць Пантыфіку на традыцыйнай цырымоніі 6 мая прынясуць 40 новых рэкрутаў. Гэта самая высокая колькасць за апошні час. У 2016 годзе было 23 навабранцаў, у папярэднія гады – ад 30 да 40. З сёлетніх прызыўнікоў, 23 родам з нямецкамоўных кантонаў Швейцарыі, 13 ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
В Гомеле начала работу группа «Взрослых Детей Алкоголиков»
В католическом Доме милосердия «Миссионерок любви» (сестер Матери Терезы) в Гомеле начала работу группа «Взрослых Детей Алкоголиков» (ВДА), где могут найти помощь люди, которые выросли в семье алкоголика или в дисфункциональной семье. Встречи проходят по понедельникам в 18.00 (ул. Советская, 146а). С вопросами можно обращаться по телефону: +375 44 7654-668 (Ольга). Напомним, также в Доме милосердия регулярно собираются группы Анонимных ...
Читать далее »Сёлетнія выпускнікі са Шчучына здзейснілі пілігрымку ў Будслаў
24 красавіка адбылася пілігрымка сёлетніх выпускнікоў школ Шчучына ў Нацыянальны санктуарый у Будславе. Галоўнай мэтай паездкі была малітва моладзі аб паспяховай здачы экзаменаў і аб добрым выбары жыццёвай дарогі. У гэтых інтэнцыях была адпраўлена святая Імша ў Будславе. Па дарозе да нацыянальнага санктуарыя моладзь пабачыла шмат цікавых мясцовасцей і святынь Беларусі: касцёлы ў Іўі і Гервятах, возера Нарач, мемарыяльны комплекс ...
Читать далее »Адбылася пешая пілігрымка з Сапоцкіна ў Свяцк
Вернікі парафіі ў Сапоцкіне, сярод якіх дзеці і моладзь, па традыцыі штогод у нядзелю Божай Міласэрнасці здзяйсняюць пілігрымку ў парафіяльную капліцу ў Свяцку, дзе знаходзіцца абраз “Езу, давяраем Табе”. Удзельнікі пілігрымкі ў гэтае свята, устанаўлення якога пажадаў сам Хрыстос, хочуць даверыць Езусу Міласэрнаму свае справы і клопаты. 23 красавіка група з 30 парафіян на чале з пробашчам кс. Антоніем Абухоўскім ...
Читать далее »Беларусь патрапіла ў спіс краін, дзе пераследуюць хрысціян
Беларусь патрапіла ў спіс краін, дзе існуе сярэдні ўзровень пераследу хрысціянаў. Пра гэта вядзецца ў дакладзе «У адказ на пераслед» праекту «Пад мячом Цэзара» каталіцкага ўніверсітэту Нотр-Дам у штаце Індыяна (ЗША). Разам з тым канкрэтнага апісання прычын, па якіх Беларусь патрапіла ў гэты спіс, у дакуменце няма. Апроч Беларусі, з еўрапейскіх краін да ліку тых, дзе пераследуюць хрысціян, адносяцца Грэцыя і Расія. ...
Читать далее »“Папа для Украіны”: адкрыўся цэнтр для рэабілітацыі дзяцей
Пры дапамозе дабрачыннай Ініцыятывы “Папа для Украіны” ў Славянску 24 красавіка ўрачыста адкрылі Цэнтр псіхалагічнага аднаўлення для асоб з траўмай вайны. Год таму ва ўсіх каталіцкіх храмах Еўропы прайшоў збор сродкаў для дапамогі Украіне, абвешчаны Папам Францішкам. Дзякуючы атрыманай дапамозе, цэнтр “ПРОМІР” змог набыць усё неабходнае абсталяванне для тэрапіі і рэабілітацыі дзяцей і дарослых. Біскуп Ян Сабіла, кіраўнік тэхнічнага камітэта ...
Читать далее »У Смаргоні адбыўся фінальны тур “Бітвы мікрараёнаў”
22 красавіка ў салезіянскім араторыі імя св.Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбыўся фінальны тур моладзевага праекта II “Бітва мікрараёнаў” — творчы. Варта нагадаць, што да фіналу каманды прынялі ўдзел у трох турах – прадстаўленне, інтэлектуальны і спартыўны. У выніку каманды ў сваім запасе мелі наступныя балы: “VK” – 640 балаў, “Непадобныя” – 599 балаў, ...
Читать далее »Айцы піяры арганізавалі ў Шчучыне сустрэчу для сваіх бацькоў
У аўторак, 25 красавіка, айцы піяры, якія служаць у Беларусі, арганізавалі спатканне для сваіх бацькоў у Шчучыне. На пачатку прысутных гасцей прывітаў айцец-рэктар Вітольд Пяцельчыц. Затым адбылася Эўхарыстыя, падчас якой бацькі разам са сваімі сынамі-святарамі маглі з’яднацца ў супольнай малітве. Падчас другой часткі спаткання ўдзельнікі маглі пазнаёміцца, паразмаўляць на розныя тэмы. Бацькі змаглі паназіраць як выглядае штодзённае жыццё іх сыноў, ...
Читать далее »Папа Францішак: абвяшчэнне Евангелля – гэта не карнавал і не забава
Евангелле павінна прапаведвацца з пакорай, падкрэсліў Папа Францішак 25 красавіка 2017 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У гаміліі ён нагадаў заклік Хрыста, скіраваны да вучняў: “Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню” (Мц 16,15). Езус заклікаў апосталаў не заставацца ў Ерузалеме, не сядзець на месцы, а абвяшчаць Евангелле, выходзячы вонкі, падкрэсліў Святы Айцец. Ён заўважыў, што такое ...
Читать далее »Курс «Давід»: на тэму духоўнай барацьбы будуць разважаць у Оршы
З 7 па 9 мая ў Оршы адбудзецца рэкалекцыйны курс «Давід» на тэму духоўнай барацьбы. Тэма духоўнай барацьбы датычыць кожнага веруючага. Барацьба з ворагам Божага Валадарства — гэта не толькі тэма барацьбы з магіяй. Гэта таксама тэма барацьбы са спакусамі, з падманамі злога, парадак у эмацыйнай сферы, практыкаванне аскезы і т.д. Гэта барацьба, насамрэч, ахоплівае нашмат больш пытанняў чым нам ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!