Сёння, 12 мая, у Санктуарый Маці Божай Фацімскай прыбылі дзве пешыя пілігрымкі, адна з Віцебска, другая – з Полацка. Пілігрымкі былі невялікія па колькасці ўдзельнікаў, але атмасфера ў іх была цёплая, як адзначылі самі ўдзельнікі, сямейная. Полацкая пілігрымка аб’яднала прадстаўнікоў трох парафій: полацкай, празароцкай і глыбоцкай. А шостай гадзіне вечара ў касцёле распачалася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Дзве групы пілігрымаў прыйшлі ў Шуміліна
12 мая за гадзіну да пачатку святкавання ўрачыстасцяў 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме ў Шуміліна пешшу прыйшлі пілігрымкі з Віцебска і Полацка. Перад Санктуарыям пілігрымаў сустрэў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Іерарх шчыра прывітаў вернікаў, акрапіў іх святой вадой і запрасіў у святыню на малітву. Урачыстасці ў Шуміліне распачынаюцца а 18 гадзіне. Марына Сінкевіч
Читать далее »Фотафакт. Віцебскія пілігрымы па дарозе ў Шуміліна
Сёння, 12 мая, а 6-й раніцы з касцёла Святой Барбары ў Віцебску распачалася пешая пілігрымка да Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Шуміліна, дзе ўвечары ўжо распачнуцца ўрачыстасці святкавання 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў. На добры шлях пілігрымаў блаславіў біскуп Алег Буткевіч і група з 10 вернікаў разам з а. Крыштафам Коц’янам OP і кл. Эдуардам Мажаевым вырушыла да Маці Божай. кл. Эдуард ...
Читать далее »Пяць тысяч ружанцаў для ўкраінскіх воінаў
«Для воінаў, якія знаходзяцца фронце ў вельмі складаных умовах, гэтыя ружанцы — знак нашай салідарнасці і падтрымкі ў малітве», — сказаў у інтэрв’ю кс. Лешэк Крыжа, дырэктар Каманды «Дапамога Касцёлу на Усходзе» Канферэнцыі епіскапату Польшчы, падагульняючы акцыю «Ружанец для Данбасу», якая завяршылася ў апошнія дні. У рамках гэтага праекта палякі перадалі на ўсход Украіны каля пяці тысяч ружанцаў. «Ружанец для Украіны» ...
Читать далее »Скарына з вялікай доляй верагоднасці быў католікам
Старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Беларусі, разважаючы над канфесійнай прыналежнасцю Францішка Скарыны, супаставіў некаторыя факты, якія кажуць аб тым, што асветнік быў католікам. Па-першае, яго імя – у гонар Францішка Асізскага, заснавальніка францішканаў, галіной якіх былі бэрнардыны, і з якімі, у сваю чаргу, быў цесна звязаны шлях першадрукара да навукі і кнігадрукавання, нагадаў у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Алесь ...
Читать далее »13-15 мая Апостальскі нунцый Габар Пінтэр наведае Віцебскую дыяцэзію
Візіт распачнецца 13 мая ў Шуміліне, дзе будуць адзначаць 100-годдзе Фацімскіх аб’яўленняў. Там жа нунцый сустрэнецца са святарамі і кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі, якія зберуцца на супольную малітву. Затым дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага наведае Віцебск, дзе плануюцца сустрэчы з губернатарам, СМІ, арцыбіскупам Праваслаўнай Царквы Уладыкам Віцебскім і Аршанскім, супрацоўнікамі ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі і парафіянамі Катэдры Езуса Міласэрнага.
Читать далее »У чым асаблівасць кананізацыйных вобразаў пастушкоў з Фацімы?
Афіцыйныя партрэты святых Жасінты і Франсішку размешчаны на фасадзе базілікі Маці Божай Ружанцовай у Фаціме з нагоды хуткай кананізацыі, якую здзейсніць 13 мая Папа Францішак, і застануцца там да кастрычніка. Менавіта тады завершыцца святкаванне юбілейных урачыстасцяў — 100 гадоў, як Маці Божая з’явілася ў Партугаліі ў 1917-м. Прадстаўляючы 8 мая партрэты святых Фацімскіх пастушкоў, рэктар мясцовага санктуарыю, а. Карлас Кабесіньяс, ...
Читать далее »Манахіня выратавала 130 ахвяраў гандлю людзьмі
130 в’етнамскіх бежанцаў, якіх спачатку выкарыстоўвалі для прымусовай працы на рыбалцы, а затым арыштавала ўлада Папуа Новай Гвінеі, былі вызваленыя дзякуючы намаганням адной манахіні, паведамляе deon.pl. Сястра Ma Theresa Trinh Vu Phuong з кангрэгацыі салезіянак штодня спрабуе дапамагаць уцекачам, якіх арыштоўваюць за нелегальную рыбалку, і якія адначасова з’яўляюцца ахвярамі кантрабанды і незаконнага гандлю людзьмі. Манахіні падзякаваў губернатар правінцыі Мілн-Бэй, у ...
Читать далее »Папа Францішак заклікаў маліцца за яго падарожжа ў Фаціму
Папа Францішак папрасіў вернікаў малітоўна падтрымаць яго апостальскую пілігрымку ў Фаціму, якую здзейсніць, “каб даверыць Маці Божай дачасны і вечны лёс чалавецтва і праз Яе заступніцтва маліць аб нябесным благаслаўленні”. З адмысловым заклікам ён звярнуўся падчас агульнай аўдыенцыі 10 мая 2017 года ў Ватыкане. “Прашу ўсіх, як пілігрымаў надзеі і міру, далучыцца да мяне: няхай вашыя рукі ў малітве працягваюць падтрымліваць ...
Читать далее »Лучай: 10-годдзе святарства адзначыў кс. Мікалай Ліпскі
У лучайскай парафіі святога Юды Тадэвуша, Апостала ў першую нядзелю пасля Вялікадня — нядзелю Божай Міласэрнасці — святая Імша была ў інтэнцыі пробашча кс. Мікалая Ліпскага. Справа ў тым, што святар сёлета адзначае 10 год святарскай паслугі. Узгадваецца Вялікдзень 2007 года, калі ва ўшачскім касцёле святога Лаўрэна яшчэ зусім юны Мікалай Ліпскі атрымаў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Уладзіслава Бліна. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!