Акцыю па раздачы парсючкоў правёў Caritas Віцебскай дыяцэзіі

18 сакавіка 2021 года ў Глыбокім дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Віцебскай дыяцэзіі рэалізавала сацыяльна-эканамічную дапамогу тым, хто ў патрэбе.

Сутнасць акцыі была ў тым, каб раздаць парсючкоў шматдзетным, няпоўным, апякунскім сем’ям, а таксама інвалідам, самотным пажылым і малазабяспечаным грамадзянам.

У супрацоўніцтве з Глыбоцкім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання, дапамогу атрымалі 15 сем’яў патрабуючых, без адрознення рэлігійнай прыналежнасці і веравызнання.

Кожная сям’я, якая мае вялікую патрэбу ў дапамозе, у адпаведнасці з прадстаўленымі дакументамі атрымала аднаго парсючка.

Акцыя была праведзена пры падтрымцы Caritas Лінц (Аўстрыя).

Марына Сінкевіч, тэкст
Леанід Юрык, фота

для друку для друку